Папараць кветка
Глава 1 папараць кветка
Зорка Беларусі! Зорка, што ратуе
Тую нашую родную, тую залатую,
Што жыве спрадвечна, што згубіла нешта,
Тое, што адродзіць толькі вера ў сэрцы.
Мне здаецца толькі, што жыве яна,
Дзесьці вельмі блізка, ля раднога ганку,
Дзецям ды дарослым да спадобы раптам;
І ў траве зялёнай, і аднойчы ўлетку,-
Будзе ды народзіць тую шчасця-кветку;
Кветку, што шукаем мы з маленства ў лесе,
Тую, што прыносіць добры лёс ды вернасць,
Тую, што губляем ад падманаў жорсткіх,-
Мы, - хто не шкадуем, здрадзім, не шануем;
А знаходзіць шчасце, ну а з ім і кветкі,-
Толькі той, хто любіць,
Толькі той, хто верыць!!!
Глава 2 да вытокаў
А ЧАС ІДЗЕ, ГРУКОЧА ПА КАМЕННЯХ,-
УЖО МІНУЛА ПАЛОВА СЦЕЖКІ ТОЙ;
Я АЗІРНУСЯ НА ТВАЁ “ДАРЭМНА”!
ПАБАЧУ ДОМ, ЦЯБЕ, СВАІХ БАЦЬКОЎ.
ВЯРТАННЕ НА РАДЗІМУ – ЗНАТНЫ ЦУД!
НЯМА НІЧОГА ЛЕПШАГА ЗА ЛЕТЫ;
ВАНДРОЎКА Ў МІНУЛАЕ – ПРЫСУД,-
РАЗМОВА З ТЫМ, ХТО ВЕДАЕ САКРЭТЫ.
УСЁ БЫЛО Ў ТЫМ БЫЛЫМ ЖЫЦЦІ:
КРЫНІЦА, ДРЭВА, МОВА, НАРАДЖЭННЕ;
ПАЛОВА ЎЖО МІНУЛА, – ДРУГОЙ ЯШЧЭ ІСЦІ -
ЧАКАЮ Я ЭПОХУ АДРАДЖЭННЯ!
НІКОЛІ НЕ ШКАДУЮ, ШТО ЖЫВУ!
ШТО ДЫХАЮ, ВАНДРУЮЧЫ ПА СВЕЦЕ,
І ВЕРУЮ Ў ЦУДЫ НАЯВУ,
ЯНЫ ЗАКРУЖАЦЬ ЛЯ МЯНЕ БЫ МАЕ ДЗЕЦІ.
І КОЛЬКІ Б НЕ МІНУЛА ДЗЁН,
І КОЛЬКІ Б ТЫДНЯЎ НЕ НАМРОІЎ ВЕЦЕР,-
МЫ – ДРЭЎЦЫ ТОЙ ЗЯМЛІ СВАЁЙ,
АДКУЛЬ БЯРУЦЬ ВЫТОКІ НАШЫЯ СЭРЦЫ!!!
Глава 3 выцінанкі
Я месца на зямлі шукала,
Дзе сэрца каралеўскае ў спакоі,-
Чамусьці мне так часта не ставала
Чароўных гукаў велічнай Гародні.
Ад года ў год я сумна назіраю,
Як квецяць зоркі ноччу неба столь,
Я зноў і зноў пра сэрца забываю,-
Яно маўчыць, яно трывае боль.
Дарогамі жыцця, сцяжынкамі кахання
Ішла я да цябе, куды ж яшчэ ісці?
Натхнённая на поспехі чаканнем,
Я абірала ролю для сябе ў жыцці.
Вырашэнні дзённых фарбаў я шукала,
Ад колеру да колеру, ад цэнтру ў кут,
І з беллі выцінанкі выцінала
Без мук душэўных і пакут.
Каб першае каханне стараной
Ніколі не праходзіла адрання,-
Таму і здрадам месца нету ў час вясельны,
Што шлюбны вечар лепш за развітанне.
Глава 4 зорка кахання
Усе зоркі, што мігцяць на небе,-
Гэта зоркі шчасця тых, хто пакахаў;
Нашыя пачуцці, нібы зоркі, успыхнуць раптам.
Замігцяць ды створаць хараство.
Пане Богу іх збірае ды складае ў сузор’і:
Вось яны: Вялікая, Малая, Эўрэдыкі…
Мы падымем вочы і не здолеем адвесці
Позірк ад нябеснай казкі чарадзейства.
Быццам Шчыры нехта крочыць зорным шляхам;
Сыпле ўсюд навокал, квеціць небасхіл!
І калі ўспыхне зорка, бы тое каханне!
То гарыць, не згасне, – на дваіх адна!!
Глава 5 раялісты
УСЯ ЎЛАДА Ў МАЁЙ РУЦЭ!
Я – АЎТАР ДЗЕЛЯ БУДУЧЫХ НАШЧАДКАЎ;
Я НА ПЫТАННІ “КОЛЬКІ”, “ЯКІ КОШТ”,-
ПЫШЛІВА АДКАЗАЛА ЖАРТАМ.
МЫ, РАЯЛІСТЫ, - МОЖАМ УСЁ,-
ТАМУ, ЁСЦЬ ТОЕ, - ШТО НЕ ПРАДАЕЦЦА:
КАРУНА, МЭТА, ПРЫГАЖОСЦЬ,-
ДЫ МАЛА ШТО ЯШЧЭ ЗНАЙДЗЕЦЦА…J
НАСТУПНАЕ ПЫТАННЕ ПРАГУЧЫЦЬ; -
ІХ БУДЗЕ ШМАТ, У ТЫХ, ХТО НЕ СМЯЕЦЦА ,
АЛЕ Ж НЕ ХОПІЦЬ ІМ ЖЫЦЦЯ СПАСЦІГНУЦЬ МОЦ,
МАІХ ДАЛОНЯЎ ШЧЫРАСЦЬ, НЕПАСРЭДНАСЦЬ…
ТАМУ ЎЛАДА НАЗАЎЖДЫ МАЯ,
ШТО НЕ ПАРАЮ ВАМ УЛАДАЙ ПАДЗЯЛІЦЦА,-
ЯЕ НІКОЛІ НЕ ДАРУЮЦЬ УСІМ,-
ЯНА ПА МОЦЫ ТОЛЬКІ РАЯЛІСТАМ!!!
Глава 6 старая Гародня
ГАРОДНЯ ДАЎНЯЯ, ЯК КАЗКА!
ШТО ЖЫВЕ СВАІМ ЖЫЦЦЁМ;
РАМАНА ДОЎГАГА РАЗВЯЗКА,
ГАРОДНЯ– ГОРАД –ЗАБЫЦЦЁ.
МІЖ ЦІХАЙ ПЕСНІ, ПАСТАРАЛЬКІ
ТУТ УСЁ ДЫХАЕ ІНАКШ,
І МАЛЮЕ ФАРБАЙ ЯРКАЙ
МНЕ МАСТАК ЖЫВЫ ПЕЙЗАЖ.
ЁН БЛІСКОЧА ПА КАМЕННЯХ
ДЫ ЗЛІВАЕЦЦА Ў СЮЖЭТ
ТОНКІ, МЯККІ ДЫ ПРЫКМЕТНЫ
ГОРАД, НІБЫ ІНШЫ СВЕТ!
ПА ШЭРЫХ ДАХАХ ЦІХІХ ХАТАЎ
ІМЖЫЦЬ МОЙ СУМ, ЛІЕЦЦА ЗВОН,-
ПАЛАНЭЗАЎ ВАЖНЫХ ТАНЕЦ
У РЫТМЕ ПОДЫХУ ВЯКОЎ!
Я ЖЫВУ – ДЫ ДЫХАЕ ГАРОДНЯ!
АЗАРЭННЕМ БЛІШЧА ПРЫГАЖОСЦЬ
ДЫ ЎРАЖВАЕ НАШ ГОРАД СТАРАДАЎНІ
ВЕЧНЫ ГАЛАСНІК ПА ДУШАХ “ ШТОЛЬЦ”.
Глава 7 на каляды
На Каляды!
Усе цуды прыйдуць на Раство
Ты зноў прытуліш сэрца да майго
Я не змагу сказаць табе "Пакуль"
І лёс бы байку будзем спачуваці.
Заззяе неба – зорак хараство
Ты зноў спяваць мне будзеш пра каханне
Успыхне пачуццё між нас
Усе цуды прыйдуць раптам на Каляды
А ты павер, а ты знайдзі для шчасця сілы
І не згубіць табе мяне ні раз
Бо Богі ведаюць душу Каханай
Усе цуды прыйдуць на Раство
Усе цуды прыйдуць на Каляды…
Зіма 2015г.
Глава 8 Элізе Ажэшка
ДА ЭЛІЗЫ МЫ ЗАЙШЛІ НА ЧАС,-
У ГОРАДЗЕ ГАРОДНЯ ПОМНЯЦЬ ПАЭТЭСУ;
УТУЛЬНЫ, СІНІ ДОМІК У СТЫЛІ “ ХАУС”
НАС ЗАПРАСІЎ НА ЧАС УРАЧЫСТЫХ МЭССАЎ,-
ПА ШАШЫ ЗАІМЖЭЛАЙ АЎТО ЗАГРУКАТАЛІ,
ЯНЫ СПАГНАЛІ ЧАС, ДЫ ПОБАЧ НАПАТКАЛІ:
ФАНАТАЎ, СУАЙЧЫННІКАЎ, ПАЭТАЎ,-
УСІХ ТЫХ, ХТО НЕ ШКАДУЕ КВЕТАК.
ДЫ МАНУМЕНТ ДАЖДЖАМ І ЧАСУ НЕПАКОРНЫ,-
ЁСЦЬ НАПАМЁНТАК ПРА ВЯЛІКАСЦЬ ПАЭТЭСЫ;
ЧЫТАЛА Я, НАТХНЯЛАСЯ РАДКАМ І СТРОФАМ,
НАПІСАНЫМ СТАРОНКАМ, ЗАСУШОНЫМ МРОЯМ!!!
Глава 9 ружы
ШУКАЛА РУЖЫ ДЫ ЗНАЙШЛА ЦЯБЕ.
ТВАІХ Я ГУБ ВАДУ ГУБЛЯЛА, БЫ ТОЕ КАХАННЕ.
ПАЙШОЎ… ДЫ РУЖЫ ЦАЛАВАЛА, КАБ НАПІЦЦА
РАСОЙ РУЖОВАЙ ЧАСАМ КОЛЕРУ МАЛІНЫ.
ПІЛА АДНА ВАДУ ДАЖДЖОЎ НА КВЕТКАХ РУЖАЎ;
ЛЕДЗЬ НЕ ЗГУБІЛА РОЗУМ, ЗАХЛЫНУЎШЫСЯ АД ПАХАЎ
РУЖОВЫХ КВЕТАК, АД ВОДАРУ КАХАННЯ,
Я РУК ТВАІХ ЧАКАЮ ЦЕПЛЫНЮ ДЫ ШЧЫРАСЦЬ.
НЕ БАЧУ СЭНСУ, КАБ ПАЙСЦІ, ЗАБЫЎШЫСЯ НА РУЖЫ
ПАБЛЫТАЦЬ МРОІ З ЯЎ”Ю, НЕ ПАЗНАЦЬ ЦЯБЕ;
ПРЫТОМНАСЦЬ ЗДРАДЗІЦЬ МНЕ ТЫМ ЧАСАМ,
КАЛІ ТЫ РУЖУ ВЕТРАЎ НАМАЛЮЕШ НА МАЁЙ РУЦЭ.
Глава 10 Сямейная традыцыя
КРЫВІ МАЁЙ НЕ ЧУЕШ ПРАЎДУ,-
ЯЕ ЧУВАЦЬ ТАДЫ, ЗАТЫМ, АДНОЙЧ;
ЯНА НЕ МАЕ ЧАСУ ЗАРАЗ, РАПТАМ,
АЛЕ Ж Ў СКАРНІКУ ЯНА ЗНАЙШЛАСЬ.
ТРАДЫЦЫЮ, БЫ КНІГУ, Я ПЯСТУЮ,-
САМА ЧЫТАЮ, НАПІСАЛА ВАМ;
ЯНА НЕ БАЧНА ЎСІМ, ЗАЎЖДЫ, НАЎРАДЦІ,
АЛЕ Ж ЯНА – МАЯ ТРАДЫЦЫЯ – ЖЫВАЯ!
ТРАДЫЦЫЯ СЯМ’І – “КРЫВАВЫ СКАРБ”,
БЫ КОЛЬКАСЦЬ ВЫБУХАЎ ЗА ГОД РАСТАННЯ;
МАЎЧАЦЬ НЕ МОГУЦЬ НАВАТ НЕМАЎЛЯ,-
ЯНЫ ЎЖО БАЮЦЬ КАЗКУ РАЗВІТАННЯ….
ТВОЙ ЛЕПШЫ ПАДАРУНАК – ГЮТА ШЛЮБ,-
БЯЗЗДРАДНЫ ЧАС, ШТО ВАБІМ МЫ ЗА КНІГАЙ;
СЯМЕЙНАЯ ТРАДЫЦЫЯ ДЗЯКУЙ БОГУ
І НЕ ЗБІРАЕЦЦА ПЕРАПЫНАЦЦА.
Спасибо за чтение
Вернуться к книге
