Обложка Аляксандроўскія продкі

Аляксандроўскія продкі

Никита Серпинский

0% прочитано
Стандартный
Никита Серпинский

Аляксандроўскія продкі

Глава 1

У трынаццатым стагоддзі, на зямлі Чорнай Русі, жыў стары манах, якога звалі Аляксандр. Родам ён быў з Жамойці — з тых краёў, дзе ў тыя часы яшчэ не прымалі манаскага чыну. Пакрыўдзіўшыся на свой народ за неразуменне, Аляксандр сабраў кнігі і падаўся ў свет — адзінай ягонай марай было тое, што калі-небудзь яго і яго веру прымуць.

Некалькі дзён ён ішоў бездарожжам. А калі сустрэў вёску, наблізіўся да яе — і ўбачыў бойню. На людзей напалі крыжакі. Манах не зразумеў: ён чакаў ад веры міласэрнасці, а тут убачыў толькі крыўду. «Чаму яны могуць крыўдзіць іншых?» — шапнуў ён сабе.

Калі крыжакі скончылі свой рэйд, Аляксандр пачаў дапамагаць параненым. Людзі пыталіся ў яго, хто ён, але ён не разумеў іхняй мовы. Хіба толькі далёкім дзіцячым водгаласам памятаў, як ягоны бацька калісь сябраваў з парай крывічоў.

Але час ішоў, вёска паправілася. Людзі ўбачылі, што гэты чалавек дабраславёны, і вырашылі падзякаваць яму. Яны падаравалі яму кавалак хлеба і кавалак зямлі каля вёскі, а яшчэ паабяцалі дапамагчы паставіць хату. Аднак Аляксандр узяў дзве кветкі, склаў іх крыжам, утыркнуў у зямлю і такім знакам паказаў, што сапраўды яму трэба. Тады людзі пачалі будаваць маленькую драўляную царквушку. У ёй манах спачатку прапаведаваў па-балцку, а потым — вельмі хутка — навучыўся гаварыць па-руску. І насельніцтва палюбіла яго мацней.

Гады плылі. Вёска расла і магла б неўзабаве стаць гарадзішчам. Аднойчы па вёсцы пранеслася: прыехаў гонец ад Міндоўга, караля Літвы, і абвясціў, што гэтыя землі адгэтуль — частка Вялікай Літвы.

Манах прыняў гэтую навіну з радасцю. Ён адчуваў сябе ў сваім стане — і на зямлі, і з верай, і з людзьмі, якія ўжо доўга і сябравалі, і ваявалі з суседнімі плямёнамі. Да таго ж аб Літве ўжо ішла добрая слава.

Тым жа вечарам па ўсёй краіне быў пір. Упершыню так дружна гулялі розныя народы разам.

Але адная вестка засмуціла манаха: Жамойць не прыняла Міндоўга, а значыць, не прыняла і яго, Аляксандра.

Зноў прайшлі гады. Каля рускай вёскі з’явіліся яцвягі. Спачатку прыходзілі насцярожана, але манах пачаў размаўляць з імі — спачатку на мяшанай мове, а потым усё лягчэй. І яцвягі хутка прынялі хрысціянства, хрысціліся разам з дзецьмі. Дапамога ад вёскі да вёскі стала звыклай: калі ў славян не ўраджала, балты прыходзілі на дапамогу — і наадварот. Калі на яцвягаў набягалі крыжакі, славяне хутка бралі зброю і станавіліся побач. Пасля такіх адбіццяў мячаносцы ўцякалі хутка.

Гэтая сіла, якая нараджалася на гэтых землях, турбавала ордэн. Яе трэба было разбіць, паставіць на калені.

Гучалі трубы. На дварэ быў 1260 год. Манах, ужо вельмі стары, падняўся з падлогі і спытаў, што здарылася.

— Жамойты адбілі навалу крыжакоў! — адказалі яму.

Стары паглядзеў у неба і зарыдаў ад радасці. Гэта было найвялікшае шчасце для яго.

У тыя часы ў яго ўжо падрасталі дзеці: тры сыны і маленькая дачка. Старэйшы сын пайшоў служыць у Наваградак і абараняў яго з мячом у руцэ.

Але час не стаяў на месцы. Міндоўга забілі. На краіну прыйшоў цяжкі час. Доўмант, які ўзняў руку на караля, уцёк у Пскоў. Войшалк, сын Міндоўга, які жыў у манастыры, вярнуўся, каб узяць уладу.

Менавіта ў гэты час крыжакі зноў пачалі паход на землі Аляксандра. Яны захапілі старога манаха, абвінавацілі ў ерасі і замуравалі ў новым храме, які пачалі будаваць на старым капішчы гэтай зямлі.

Старэйшы сын, пачуўшы пра бацькаву смерць, не стаў плакаць перад людзьмі. Ён сабраў тых, хто памятаў Аляксандраву ласку, хто хрысціўся ад ягоных рук, хто еў з ім хлеб у тую першую вясну. І сказаў ім:

— Крыжакі забралі майго бацьку, але веру ягоную не забяруць. Бо ён насіў яе ў сабе, а не ў мурах.

І пайшлі яны на ордэн. Не вялікім войскам — малымі атрадамі. Але кожны ведаў: за імі бацькаў крыж, у іх — ягонае слова.

Мікола Багадзяж, які трымаў зброю побач з сынам Аляксандра, перад смерцю шапнуў:

— Вялікі віцязь ваш галоўны вораг памёр. Помста не ў тым, каб забіць, а ў тым, каб не забыць.

Сын Аляксандра кіўнуў, прыціснуў руку да грудзей і адказаў:

— Дзякую, панове. Гэтая ноч — за бацьку. А заўтра — за зямлю.

Праз тыдзень Усевалад (так звалі старэйшага сына) лёг і заснуў навекі — як той, хто зрабіў усё, што мог. Але не спыняўся ягоны род.

Ягоныя сыны змужнелі. Яны ратавалі зямлю Літоўскую не як слугі, а як гаспадары. Адзін з родаў Аляксандра ўзяў сабе герб — крыж і дзве кветкі, такія самыя, якія калісьці стары манах паставіў на новай зямлі. І пачалі сябе называць Аляксандраўскімі.

Ішлі гады. Род іхні магутнеў. Калі прыйшоў Давыд Гарадзенскі па дапамогу, яны прынялі яго, як брата. Бо памяталі: калі трэба, балты і славяне станавіліся адным плячом.

Калі ж крыжакі ізноў наляцелі, Багадзей Аляксандраўскі стаў побач з Давыдам. Ратавалі зямлю. Ды пад Гародняй шабля ўвайшла яму ў грудзі — ззаду, здрадна. Ён упаў, але замак не ўзялі.

Пасля ягонай смерці меншы сын пайшоў у манахі, як калісьці Аляксандр. А старэйшы ўзяў шаблю — як бацька — і стаў князем на тых землях.

Так яно ішло: хто веру нёс — той не прападаў. А хто здраджваў — той сам сабе станавіўся магілай.

Але надыйшоў час, калі было падпісана Астроўскае пагадненне. Праз некалькі гадоў Вялікае Княства Літоўскае пацярпела цяжкае паражэнне на рацэ Ворксле. Там згінулі і Аляксандраўскія — разам з братамі.

Маці, якая на той час стала бабуляй для дзяцей загінулых воінаў, таксама памерла. А на вёску падаў цяжкі час: пажар знішчыў усю ежу на зіму і спаліў некалькі хат.

Дзяцей прытулілі суседзі. Але Рынгольт і Войшалк, якія былі аднаго ўзросту, адчувалі сябе чужынцамі. Калі ежы перастала хапаць на вялікую сям’ю, Рынгольт збег. Ён сказаў:

— Яны нас не любяць, як і мы іх. Навошта нам гэта? Наш бацька быў моцным воінам — згінуў у баі, трымаючы зброю. Чаму мы не можам так?

Войшалк толькі ківаў. Ён разумеў запал брата і баяўся, што калі той скажа нешта не тое, злоба можа перакінуцца і на яго.

Пасля цяжкай зімы Войшалк дапамагаў людзям будаваць, араць зямлю. Час ішоў, і ён пайшоў у літоўскае войска, дзе вылучаўся розумам: лёгка рашаў складаныя задачы, будаваў новыя сэнсы .

У 1409 годзе іхняя частка арміі прайшла да Бярэсця. Там сустрэліся браты. Рынгольт, якога прытулілі шляхціцы з Польскай зямлі, і Войшалк.

— Брат! — закрычаў Рынгольт. — А я думаў, што ты загінуў! — І я так пра цябе думаў, — адказаў Войшалк і спытаў: — Што тут такое? — А ты не ведаеш? Мы збіраем вялізнае войска, каб даць бой наплыву. Як яны сябе клічуць? Верныя... Ну, значыць, верныя. А яшчэ прыйдуць войскі татар — ад самога Джэлаладзіна, прывядзе іх Багардзін.

Ура! — кліча армія. — Гэта што, Вітаўт? — спытаў Войшалк.

У гэты момант перад імі ўзняўся голас князя:

— Вы — браты зямлі Літоўскай. Вы — ліцвіны. На вас паў цяжкі час. Немцы хочуць змесці нашу сяброўную Літву ў магілу, але мы іх скінем. Яны пытаюць нашых братоў з Жамойці.

А княства — і Літоўскае, і Рускае, і Жамойцкае — памятайце гэта!

Праз крыкі Вітаўта прагучала магутнае «Ура!»

Войскі рушылі да Грунвальда. Пачалася Вялікая вайна.

Магутныя ваяры ішлі як полем, так і лесам. Яны дзівіліся таму, што ім спатрэбілася абарона, дзівіліся, як Літва змагла аб'яднаць такія розныя народы — і магутныя, і старыя, як змагла прымірыць славян з балтамі.

Войскі прыйшлі да Грунвальда. Пайшоў магутны дождж, а следам за ім ўдарыла граза — неба разразалі маланкі, гром каціўся па зямлі, быццам сама зямля рыхтавалася да бітвы.

У бой,ліцьвіны!—крыкнуў Вітаўт.

Першымі пайшлі татары. На іхнія граматы абрынуўся адзін залп хмары і дажджу — і татары папаліся ў капканы ордэнцаў. Хто змог, пачаў уставаць і біць ворага. Але праз згусткі дыму ліцьвіны ўбачылі іхніх коней.

— Вон яны якія, сыны Бога! — крыкнуў нейкі ліцьвін.

Тады Вітаўт зняў свае сілы і павёў у атаку. Браты зноў адышлі адзін ад аднаго. Войшалк збіваў з каней гэтых рыцараў, але нічога не атрымлівалася, а крыжакі ішлі наперад і ішлі — нібы нічога не бачачы.

Тады войскі Вітаўта пачалі адступаць. Але Войшалк з мсціслаўскім палком падышоў да палякаў у ракавую часіну, узяўшы ўдары на сябе, пакуль Вітаўт збіраў сілы.

Браты зноў сустрэліся — тым сталі магутней. Палякі таксама, як толькі ўбачылі дапамогу, змужнелі.

Гінула вельмі шмат людзей. Але гэта не казала пра тое, што трэба адступаць. Наадварот — гэта азначала помсту да апошняга салдата, пакуль вораг не пабяжыць.

— Брат! — крычыць Рынгольт.

Войшалку адсеклі меч, і ён упаў пад каней. Тады Рынгольт пачаў моцна біцца да яго, а той, як адораны Богам, выжаў і пачаў рубіць нямецкіх коней.

У той жа момант на дапамогу скача Вітаўт з татарамі і ліцьвінамі. Ён увайшоў у бітву, і праз час — магутны час — Багардзін ўбіў Ульрыха фон Юнінгена, а потым і большая частка камандавання пападала ў зямлю.

Тады палкі пачалі ўцякаць, а браты з астатняй арміяй адправіліся ў пагоню за імі.

Пасля бітвы віцязі вярнуліся да сваіх хат і жылі, як Літва і Польшча — але і са сваімі спрэчкамі.

Тлумачэнне

Чорная Русь — гістарычная вобласць у басейне верхняга Нёмана і яго прытокаў, вядомая з XIII стагоддзя. У розныя часы яе цэнтрамі былі Наваградак, Слонім, Ваўкавыск, Гародня. Назва, імаверна, паходзіць ад язычніцкіх свяцілішчаў або ад цёмных лясоў, што пакрывалі гэтыя землі. У XIII стагоддзі Чорная Русь увайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

Жамойць (Жамойція, Самогіція) — гістарычная вобласць на паўночным захадзе сучаснай Літвы. У XIII–XIV стагоддзях жамойты доўга супраціўляліся крыжакам Тэўтонскага ордэна і доўгі час заставаліся язычнікамі. Міндоўг далучыў частку Жамойці да Вялікага Княства Літоўскага, але поўнае хрысціянства тут усталявалася толькі ў канцы XIV — пачатку XV стагоддзя.

Міндоўг (каля 1195–1263) — першы вялікі князь Літоўскі, заснавальнік Вялікага Княства Літоўскага. У 1251 годзе прыняў хрысціянства, а ў 1253 годзе быў каранаваны як кароль Літвы. Загінуў у выніку змовы. Пасля яго смерці ў краіне пачалася барацьба за ўладу.

Войшалк (каля 1223–1267) — сын Міндоўга, князь наваградскі. Некаторы час быў манахам, затым вярнуўся да ўлады і стаў вялікім князем Літоўскім. Вёў барацьбу супраць крыжакоў і далучыў да ВКЛ новыя землі.

Давыд Гарадзенскі (каля 1280–1326) — выдатны ваявода і дыпламат Вялікага Княства Літоўскага, кашталян Гародні. Адзін з самых таленавітых палкаводцаў свайго часу. Загінуў у баі з крыжакамі пад Ізборскам.

Крыжакі (Тэўтонскі ордэн) — нямецкі каталіцкі ваенна-манаскі ордэн, заснаваны ў канцы XII стагоддзя ў Палесціне. З XIII стагоддзя вёў агрэсіўную палітыку супраць балцкіх народаў і Вялікага Княства Літоўскага. Пасля паражэння ў Грунвальдскай бітве (1410) паступова страціў магутнасць.

Астроўскае пагадненне (1392) — пагадненне паміж вялікім князем літоўскім Ягайлам і яго стрыечным братам Вітаўтам, паводле якога Вітаўт стаў вялікім князем літоўскім, а Ягайла захаваў тытул вярхоўнага князя. Гэта было не паражэнне, а кампраміс, які ўмацаваў ВКЛ.

Бітва на Ворксле (1399) — буйная бітва паміж войскамі Вітаўта і татарскімі войскамі хана Цімур-Кутлуга і эміра Едыгея. Войска ВКЛ пацярпела цяжкае паражэнне. Гэта была адна з самых буйных няўдач Вітаўта.

Грунвальдская бітва (15 ліпеня 1410) — адна з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Еўропы. Аб'яднаныя войскі Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства разбілі войскі Тэўтонскага ордэна. У бітве ўдзельнічалі таксама татарскія атрады, чашскія і мараўскія атрады, а таксама прадстаўнікі многіх іншых народаў. Перамога пад Грунвальдам спыніла экспансію Ордэна на ўсход і змяніла баланс сіл у Цэнтральнай Еўропе.

Вітаўт (каля 1350–1430) — вялікі князь літоўскі з 1392 года. Адзін з самых магутных і ўплывовых кіраўнікоў сваёй эпохі. Праводзіў актыўную знешнюю палітыку, умацоўваў ВКЛ, імкнуўся да аб'яднання земляў. Пры ім ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці.

Татары ў ВКЛ — татарскія атрады з'явіліся на землях ВКЛ яшчэ ў XIV стагоддзі. Яны служылі ў войску Вітаўта і ўдзельнічалі ў шматлікіх бітвах, у тым ліку ў Грунвальдскай. Татары карысталіся пэўнай аўтаноміяй і свабодай веравызнання.

Яцвягі — балцкае племя, якое жыло на тэрыторыі сучаснай Гродзеншчыны і Падляшша. У XIII–XIV стагоддзях яцвягі паступова былі асіміляваныя і ўвайшлі ў склад ВКЛ. Частка з іх прыняла хрысціянства.

Крывічы — усходнеславянскае племя, якое жыло на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Крывічы былі адным з асноўных этнічных кампанентаў фарміравання беларускага народа.

Балты і славяне — на тэрыторыі ВКЛ стагоддзямі суіснавалі балцкія і славянскія плямёны. Іх узаемадзеянне было складаным: былі і войны, і саюзы. Паступова яны ўтварылі адзіную палітычную нацыю — ліцвінаў.

Ліцвіны — гістарычная назва жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, якая аб'ядноўвала прадстаўнікоў розных народаў і веравызнанняў. Тэрмін ужываўся да ўтварэння сучасных нацый.

Гэты твор — мастацкі. Род Аляксандраўскіх я выдумаў. Але ўсе гістарычныя падзеі, імёны і месцы — сапраўдныя: Чорная Русь, Жамойць, Міндоўг, Войшалк, Давыд Гарадзенскі, Грунвальд.

Я хацеў паказаць праз лёс аднаго роду тое, што адбывалася з цэлай зямлёй. Калі пасля чытання вам захацелася даведацца больш пра Вялікае Княства Літоўскае — значыць, я напісаў гэта нездарма.

(Не ўсе гады ў творы апісаны падрабязна. Паміж Давыдам Гарадзенскім і 1409 годам прайшло некалькі пакаленняў. Гэта свядомы пропуск — каб засяродзіцца на галоўным.)

Спасибо за чтение

Вернуться к книге