
Семнаццаць год (на белорусском языке)
Закладка: Черный Кузьма Семнаццаць год (на белорусском языке) Кузьма Чорны Семнаццаць год I Увосень тысяча дзевяцьсот пятнаццатага года салдат расейскай армii Пятро Тадаровiч быў лёгка ранены ў нагу: блiзка ля яго разарваўся гарматны снарад.
Гэта было за ўвесь гэты час, калi даводзiлася быць у тыле армii або калi доўга цягнуўся спакой на самым фронце.
Читать фрагмент
Читать ещёЗакладка:Черный КузьмаСемнаццаць год (на белорусском языке)Кузьма ЧорныСемнаццаць годIУвосень тысяча дзевяцьсот пятнаццатага года салдат расейскай армii Пятро Тадаровiч быў лёгка ранены ў нагу: блiзка ля яго разарваўся гарматны снарад. Нават ён спачатку думаў, што яму толькi дало ў ногi сухою зямлёю, а пасля, ачомаўшыся, агледзеўшыся, убачыў на левай назе, пад каленам, кроў. У тым месцы было холадна, кроў неўзабаве закарэла, i разарваныя нагавiцы прылiплi да раны. Пачало балець, але ён не спынiў работы: як i ўсе, ён акопваўся ў бясконцай першай лiнii. Акопвацца - гэта ратавацца. Таму ён з усiх сiл налягаў на рыдлёўку. Ён з строя не выйшаў - нельга было гэта зрабiць. З строя выйшаў ён праз дзень, калi была ўжо ноч.Першая расейская лiнiя пасля атакi акопвалася на новай пазiцыi. Германцы бiлi з гармат, напэўна, перад сваёю атакай. Атака гэтая можа быць уночы, а цяпер толькi што ўзышло сонц…
Иногда самые важные истории начинаются с первой страницы.






Комментарии 0