
Мутны Меконг
Закладка: Вінцэсь Мудроў Мутны Меконг Апавяданне - Шчаслівы ты, - з робленай зайздрасцю прамаўляе сябар, узняўшы чарку. - Хутка будзеш дома.
Хацеў паспрабаваць свае сілы ў эсэ з гістарычным экскурсам.
Читать фрагмент
Читать ещёЗакладка:Вінцэсь МудроўМутны МеконгАпавяданне- Шчаслівы ты, - з робленай зайздрасцю прамаўляе сябар, узняўшы чарку. - Хутка будзеш дома.Я задуменна лашчу бараду, уяўляю чэргі ў авіякасу - з начнымі адчуваннямі, перазовамі і цісканінай ля вакенца,- і брунатная, падобная да амёбы пляма на столі пачынае варушыцца ў п’яных вачах. Надоечы цэлыя суткі прастаяў у чарзе, а квіт узяў толькі да Цюмені. Кажуць, там да авіякасы наогул не прабіцца, таму давядзецца, відаць, далей ехаць цягніком.- У Цюмені бяры на любы рэйс: на Горкі, Куйбышаў, Варашылаўград, - падае голас Аўтухоў - калега, які пяты год працуе на Поўначы. - Галоўнае праз Урал перамахнуць.Нашая тэхнаглядаўская кантора арандуе кватэру ў драўляным двухпавярховіку. Будыніна месціцца ў цэнтрытаёжнага горада Лістападаўска, і мы, тэхнаглядчыкі, зрэдзьчасу з’язджаемся сюды з трубаправодных трасаў. Вось і цяпер, напярэдадні першага траўня, пры…
Иногда самые важные истории начинаются с первой страницы.






Комментарии 0