Цикл "Владимиру Короткевичу" Романсы и Баллады
Глава 1
Чорны замак Альшанскi
(Романс)
Чорны замак Альшанскi,
Ценi, зданi, прывiды.
Чорны замак Альшанскi,
Паўстае з небыцця.
Чорны замак Альшанскi,
Тояць змрок краявiды
Чорны замак Альшанскi,
Быццам жалю ладдзя.
Чорны замак Альшанскi,
Не пазбыцца ад болi
Чорны замак Альшанскi,
Быццам подых тугi.
Чорны замак Альшанскi,
Не забыць мне нiколi.
Чорны замак Альшанскi,
Быццам пекла кругi.
Чорны замак Альшанскi,
Таямнiцай спаткае.
Чорны замак Альшанскi,
Векапомны прысуд.
Чорны замак Альшанскi,
Зноўку Душу гукае.
Чорны замак Альшанскi,
Сведка жарсцi, пакут.
Чорны замак Альшанскi,
Тояць змрок краявiды
Чорны замак Альшанскi,
Паўстае з небыцця.
Чорны замак Альшанскi,
Ценi, зданi, прывiды.
Чорны замак Альшанскi,
Быццам жалю ладдзя…
Гарэў лiхтар… У квеценi чаромхi…
(Романс)
Гарэў лiхтар… У квеценi чаромхi,
Блукаў юнак… Жыцця iмклiвы вiр.
Яго п’янiў… i клiкаў голас звонкi,
Паблiзу ўзвышаўся манастыр.
За велiччу муроў была схавана,
Надзея на шчаслiвае жыццё.
Сардэчная не гоiлася рана,
І з боллю падступала небыццё.
Апошняга кахання той прытулак,
Нiбы прывiд з паўзмроку ўзрастаў.
І трызнiўся той веснавы завулак,
І ружа, што тады юнак спазнаў.
Вiром iмклiвым сэрца занялося,
Не ў стане вынесцi прысуд.
Каханне, блiснуўшы маланкай не збылося,
І не пазбыцца болем ад пакут.
Гарэў лiхтар… У квеценi чаромхi,
Блукаў юнак… І ў роспачы гукаў.
І мроiўся яму той голас звонкi,
І дзеўчына, што колечы спаткаў…
Я кахаю Цябе…
(Романс)
Я кахаю Цябе i смуткую,
I не здолею болей трываць.
Трызню, быццам Цябе я цалую,
Цi ж магчыма так моцна кахаць?
Я кахаю Цябе i нявольна,
Прагну з вуснаў я выпiць смугу.
Я кахаю, а сэрцу жалобна,
Я кахаю, i трызню журбу.
Цi ж магчыма пазбыцца ад болi,
Ад адчаю, журбы i смугi.
Мне з Табою не стрэцца нiколi,
Разышлiся, на жаль, берагi.
Я кахаю Цябе… Недарэчна…
Не пазбыцца сардэчных пакут.
Я кахаю Цябе векавечна,
Вабiць зноўку той велiчны кут.
Я кахаю Цябе без нагоды…
Я кахаю Цябе без прычын.
Пранясу я каханне праз годы,
Праз бясконцую шыр велiчынь…
Я Вас сустрэў калi цвiлi рамонкi…
(Романс)
Я Вас сустрэў калi цвiлi рамонкi,
I квеценню гукаў чароўны бэз.
Гучаў Надзеяй голас чысты, звонкi,
Душою каля Вас я ўваскрэс.
З’явiлiся, як быццам таямнiца,
Нiбыта Вас адну паўсюль шукаў.
Студзёная крыштальная крынiца,
Раней такой, як Вы не сустракаў.
Я Вас сустрэў калi вянкi спляталi,
I велiчны настрой гучаў з Нябёс.
Я Вас сустрэў, пачуццi ўзыгралi,
Я разам з Вамi Духам ўваскрос.
Я Вас сустрэў зусiм неспадзявана,
Калi вяночкi дзеўчыны плялi.
Красуняй старажытнага рамана,
У квеценi чароўнае зямлi.
Я Вас сустрэў калi цвiлi рамонкi,
I хараством гукаў чароўны бэз.
Гучаў Надзеяй голас чысты, звонкi,
Душою каля Вас я ўваскрэс…
Я Вас люблю… Я Вас кахаю…
(Романс)
Я Вас люблю… Я Вас кахаю,
Вы – як Анёл, дзiвосны цуд.
Калi Вас часам сустракаю,
Пазбыцца мушу ад пакут…
Я Вас люблю… Я Вас кахаю,
I смагi той не наталю.
Я разам з Вамi быць жадаю,
Я Вас кахаю… Вас люблю…
Я Вас кахаю…ад адчаю,
Блукаю ценню, як прывiд.
Я Вас люблю… Я Вас кахаю,
I мроiцца вачэй блакiт.
Я Вас кахаю…i смуткую,
Я Вас жадаю… Вас люблю…
Я Вас кахаю…ад адчаю,
I смагi той не наталю…
Разбягаюцца думкi, снежны вечар вясновы…
(Романс)
Разбягаюцца думкi, снежны вечар вясновы,
Жыццяпiс кавалера, пацалункi пяра.
Быццам зноўку чакаю сяброўскай прамовы,
Ды за вокнам iмчыцца веснавая пара.
Лiхтары сiратлiва калацяцца тужлiва,
У iмклiвых струменях коса падае снег.
Каласамi зычлiва стрэне родная нiва,
I шчымлiвых стагоддзяў нястрыманы бег.
У кляштарных абшарах ценi, зданi блукаюць,
Таямнiцай паклiча Чорны замак Гальшан.
Дамы, чорны манахi мяне сустракаюць,
I гучыць у сутарэннях затоены жбан.
I гукаюць з бяздоння пачвараў прывIды,
Над мурамi лунае Чорна панна Гальшан.
Сэрца млосна сцiскае вячор сакавiты,
I Надзею на Шчасце даруе нам Пан.
Разбягаюцца думкi ў вечар вясновы,
За iмшарамi света - пацалункi пяра.
Абвяшчае спатканне лiхтар вечаровы,
I прынадай гучыць веснавая пара…
Цi хто асудзiць, што прачнулася каханне?
(Романс)
Цi хто асудзiць, што прачнулася каханне?
За тое, што Душа iмкнецца да Яе.
За тое нечаканае прызнанне,
За тое, што сумуе ў журбе.
Хто здольны вынесцi прысуд за пацалунак,
За шчырасць вуснаў, за нясцерпны смак.
За велiчны кахання паратунак,
За мокры i блiскуча срэбны дах.
Заганна цi сапраўднае каханне?
Калi хвiлiна большая за век.
Калi жывеш Надзеяй на спатканне,
Калi з табою блiзкi чалавек.
Хто здольны асуджаць за нецярпенне?
Што смагу нам нiяк не наталiць.
Калi не парашкода адчужэнне,
За шчырае жаданне разам быць.
Хто здольны Шчасце звесцi да заганы?
Каханню ў стане вынесцi прысуд.
Нанесцi пачуццю смяротну рану,
I далучыць растанне да пакут.
Цi хто асудзiць, што прачнулася каханне?
За тое, што Душа сумуе ў журбе.
За тое нечаканае прызнанне,
За тое, што iмкнуўся да Яе…
Мне без Цябе часiну не пражыць…
(Романс)
Мне без Цябе часiну не пражыць,
Мне без Цябе не вытрываць тугу.
Не здольны я Цябе нiяк забыць,
Не здольны з вуснаў адагнаць смугу.
Мне без Цябе хвiлiна ў журбе,
Мне без Цябе не мiлы родны кут.
Не вытрываць растання без Цябе,
Мне без Цябе не вытрываць пакут…
Мне без Цябе хвiлiна, быццам век,
Мне без Цябе iмгнення не пражыць.
Мой самы родны, блiзкi чалавек,
Не ў стане я Цябе забыць
Мне без Цябе як птушцы без крыла,
Ты для мяне - усё маё жыццё.
Каб толькi разам назаўжды была
Мне без Цябе не рай, а небыццё…
Мне без Цябе часiну не пражыць,
Мне без Цябе не вытрываць тугу.
Не здольны я Цябе нiяк забыць,
Не здольны з вуснаў адагнаць смугу…
Што мне рабiць? Растанне адбылося…
(Романс)
Што мне рабiць? Растанне адбылося…
I паратунку болей не пазбыць.
Каханне паманiўшы не збылося,
I жорсткае рашэнне – не змянiць…
Што мне рабiць? Калi ўсё сканала,
Прытулку ад кахання не знайсцi.
Калi сышла раптоўная навала,
Замкнёныя шляхi – не перайсцi…
Што мне рабiць? Бязмежнае маўчанне,
Цяжарам большае за жарсцi крыўд.
Не спраўдзiлася шчырае прызнанне,
I не забыць вачэй Яе блакiт…
Што мне рабiць? Растанне адбылося…
Не ў стане я Любоў сваю забыць.
Каханне паманiўшы не збылося,
Наканаванне лёсу – не змянiць…
Я выказаў усё…
(Романс)
Я выказаў усё…
Мой вызначаны лёс…
Я выказаў усё,
Што мне наканавана.
Я выказаў усё…
I, спрычынiўся слёз,
Я выказаў усё…
Ды непакоiць рана…
Я выказаў усё…
Прабач мяне, прашу.
Я выказаў усё…
Што была прадказана…
Я выказаў усё…
Каб зберагчы Душу.
Я выказаў усё…
Магчыма толькi рана…
Я выказаў усё…
Прабач, мяне, прабач…
Я выказаў усё…
Жыццё маё змянiлась…
Я выказаў усё…
Жадаю дабранач…
Я выказаў усё…
Каб зорка засвяцiлась…
Я выказаў усё…
I, спрычынiўся слёз.
Я выказаў усё…
Што мне наканавана…
Я выказаў усё…
Мой вызначаны лёс.
Я выказаў усё,
Але нясцерпна рана…
Надзея блiснула маланкаю iмклiва…
(Романс)
Надзея блiснула маланкаю iмклiва,
Не ў стане вынесцi апошнi той прысуд.
Адказ быў жорсткi… Безлiчна маўклiва,
Мяне Вы далучылi да пакут.
Iмгненне апраметнай спрычынiлась,
Закрыўся шлях… I, скаланула боль.
I горыччу нясцерпнай далучылась,
Апошняя, гаротная Любоў.
Надзея блiснула на нейкае iмгненне,
А потым агарнула пустата.
Балючым стала жарсцi дачыненне,
Як быццам захапiла немата...
Як немаўля, блукаючы ў прасторы,
Не ў стане вынесцi абвешчаны прысуд.
Я, сцяўшы зубы, схаладнеў ад гора,
Ад незлiчонай безлiчы пакут…
Iмгненне апраметнай спрычынiлась,
Закрыўся шлях… I, скаланула боль.
I горыччу нясцерпнаю свяцiлась,
Неспадзяваная апошняя Любоў…
Сустрэча абвяшчала развiтанне…
(Романс)
Сустрэча абвяшчала развiтанне,
Застаўся ад Надзеi ўспамiн.
Сумеўшыся ад горычы расстання,
Я разумеў, што зноўку я адзiн…
Мiнула колькi год з тае нагоды,
Страчалi вусны горыччу палын.
Не меўся абмiнуць той перашкоды,
I ў Душы маёй, як быццам клiн…
Неспадзявана Шчасце падманула,
I мне Цябе нiколi не забыць.
Душу маю сумненне агарнула,
Мне застаецца толькi моўчкi плыць…
Мне застаецца толькi спадзявацца,
Што мы з Табою стрэнемся iзноў.
I будзем мiлавацца, заляцацца,
I адрадзiцца шчырая Любоў…
Сумеўся я ад горычу расстання,
Застаўся ад Надзеi ўспамiн.
Спатканне абвясцiла развiтанне,
Я зноўку беспрытульны…Я - адзiн…
Дарунак ад Нябёс…
(Романс)
Сябе ў краiнах iншых не знаходзiў,
Няпростым, пакручастым быў мой Лёс.
Вачэй з Цябе, каханая, не зводзiў,
Ты для мяне – дарунак ад Нябёс...
Ты для мяне, як ранiшнi свiтанак,
Я закаханы ў вачэй блакiт.
Мне мроiцца iзноў лагодны ганак,
Валос Тваiх чароўны аксамiт…
Ты для мяне – загадка, таямнiца,
Ты для мяне – iмклiвасць iсных мрой.
Ты для мяне – студзёная крынiца,
Ты для мяне, як велiчны настрой…
Я лепшых не шукаў, i не знаходзiў,
З Табою знiтаваны быў мой Лёс.
Вачэй з Цябе, каханая, не зводзiў,
Благаславенне шчырае Нябёс...
Зямля пад белымi крыламi…
(Романс)
Зямля пад белымi крыламi,
Бацькоўскi дом… Мой родны кут.
Дзе ў згодзе з iншымi часамi,
Пра годнасць дбаў наш добры люд…
Зямля ў квеценi чаромхi,
Блакiт азёр… Лясоў абшар.
Неспадзяваныя вандроўкi,
Ды хараство дзявочых чар…
Зямля, што вабiць васiлькамi,
Не абмiнуць яе блакiт.
Яна заўсёды ў Сэрцы, з намi,
Яна – чароўны аксамiт…
Зямля пад белымi крыламi,
Не ў стане я яе забыць.
Яна Душою разам з намi,
Яна дае нам моцы жыць…
Зямля мая… I ў галечы,
Ты Сэрцу шчыраму мiла.
Чакаю зноўку я сустрэчы,
З табою – моцны, як скала…
Каласы пад сярпамi Тваiмi…
(Романс)
Каласы пад сярпамi Тваiмi,
Задуменна глядзяць у вышыню.
Мы з Табою, як быццам чужыя,
Спрычынiлiся жарсцi агню…
Мы з Табою паўсюдна шукалi,
Толькi нам замiнаў цяжкi Лёс.
Мы з Надзеяй свiтанак чакалi,
Спадзявалiсь на ласку Нябёс…
Мы з Табою забылi Нядолю,
Поруч была так лёгка iсцi.
Мы з Табою iмкнулiсь на Волю,
Без яе Шчасця нам не знайсцi…
Мы з Табой Птушку Шчасця гукалi,
Ды на жаль, на зямлi не знайшлi.
Мы з Табою дарэмна блукалi,
У абшарах бацькоўскай зямлi…
Жорсткi Лёс абвясцiў нам расстанне,
Калi ў марах чароўных плылi.
I апошняе наша спатканне,
Стала крыўдай для роднай зямлi…
Мы з Табою цяпер, як чужыя,
I забылiсь пра Шчасце сваё.
Каласы пад сярпамi Тваiмi,
Як бязмежнае Сэрца маё…
Лiсце каштанаў…
(Романс)
Лiсце каштанаў… Мары юнацтва,
Споведзь часоў ды азёраў блакiт.
Шчыра сустрэне руплiвае брацтва,
Наш дзеяслоў… Хараства аксамiт…
Лiсце каштанаў… Косы дзявочы,
Росны свiтанак… Лагодны абшар.
Жарсцi раманаў… Бясконцыя ночы,
Велiчны ранак… Зялёны гушчар…
Лiсце каштанаў… Мне не забыцца,
Наша каханне ў квеценi мрой.
Лiсце каштанаў… Зноўку прыснiцца,
Марай чакання… Дзеўчыны строй…
Лiсце каштанаў… Быццам нагода,
Разам вярнуцца да лепшых часоў.
Лiсце каштанаў… Класiчна рапсода,
Душу паклiча ў споведзь вякоў…
Лiсце каштанаў… Мары юнацтва,
Наш дзеяслоў… Хараства аксамiт…
Зноўку сустрэне руплiвае брацтва,
Водар лясоў ды азёраў блакiт…
Уж колькi год мiнула з той нагоды…
(Романс)
Уж колькi год мiнула з той нагоды,
Калi расстанне прысудзiў нам жорсткi Лёс.
Шукалi разам мы з Табой Свабоды,
Звярталiся зычлiва да Нябёс…
Уж колькi год мы крочылi з Надзеяй,
Што будзем разам назаўсёды, назаўжды.
З той ранiшняй квiтнеючай алеяй,
Мы не чакалi роспачы бяды…
Уж колькi год шукалi Птушку Шчасця,
I клiкаў Сэрца родны краявiд.
Калi маланкай выцяла няшчасце,
Нягледзячы на сведчанне апсiд…
Шукалi разам мы з Табой Свабоды,
Звярталiся зычлiва да Нябёс.
Не замiналi Сэрцу перашкоды,
Аднак судзiў расстанне жорсткi Лёс…
Калi памру, не трэба жалю…
(Баллада)
Калi памру, не трэба жалю,
Мой Лёс – даўжэйшы за Жыццё.
Няхай не шчасцiла на балi,
Аднак не скарджусь на Быццё…
Пражыць на свеце дзевяноста,
Зусiм учынак не благi.
Да палявання Стаха проста,
Звярнуўся на аброч тугi…
Чакай жа, пане мой, Рамане,
Пра род Яноўскiх пойдзе сказ.
Як у прыгоднiцкiм рамане,
Распавяду аб тым расказ…
Расказ, а можа быць аповяд,
Цi ў гэтым сутнасцi прыкмет?
Сардэчныя мае пакуты,
Спагадаю не сцiшыць свет…
Не пагалоскам мар юнацтва,
Не сповядзю iмклiвых мрой.
Не задуменнем шчырым брацтва,
Не мураванаю сцяной…
Паўстане з нетраў таямнiцы,
Мiнуўшчыны бацькоўскай Лёс.
Надзеяй роднае крынiцы,
Што цягнецца на вонкi плёс…
Дык што казаць… Было паданне,
Пра пана Стаха змрочны час.
Нялюдскасцi пачвар выгнанне,
Што лютавала каля нас…
Жахлiвы выгляд апраметнай,
Дзiкунскай жарсцi злы прысуд.
Аблiччу жудасцi прыкметнай,
Да безлiчы людскiх пакут…
Былi часы… Часы цямрэчы,
Паданнем сталася Быццё.
Не ў стане вынесцi галечы,
Народ узняўся за Жыццё!
Калi памру, не трэба жалю,
Мой Лёс – даўжэйшы за Жыццё.
Няхай не шчасцiла на балi,
Аднак не скарджусь на Быццё…
Я сустрэў Вас зусiм нечакана…
(Романс)
Я сустрэў Вас зусiм нечакана,
Быў зласлiвым гаротны мой Лёс.
Я сустрэў Вас… Не гоiлась рана,
Вы з'явілiся ласкай Нябёс…
Вы з'явілiсь як Сонца… Як Мара,
Вы з'явілiсь спагадаю мрой.
I сыйшла разам цёмная хмара,
Лашчыў Сэрца дзявочы Ваш строй…
Я сустрэў Вас… I Сэрца забiлась,
Калi Вас светлым ранкам спаткаў.
Велiкоднаю зоркай свяцiлася,
Мне Надзея, што Лёс дараваў…
Я сустрэў Вас… Зусiм нечакана,
У палоне заплеценых кос.
Закахаўся ў Вас апантана,
Цешыў Сэрца мне водар валос…
Я сустрэў Вас зусiм нечакана,
Быў зласлiвым гаротны мой Лёс.
Я сустрэў Вас… Не гоiлась рана,
Вы з'явілiся ласкай Нябёс…
Ты ў квеценi зноўку прыснiлася...
(Романс)
Ты ў квеценi зноўку прыснiлася,
Неспадзеўна, iмгненнямi мрой.
I трапяткае Сэрца забiлася,
Не знайсцi без Цябе супакой…
Ты ў квеценi ружаў з'явілася,
Хараством агарнула Душу.
Каб iзноў ранiцою прыснiлася,
Ад Нябёсаў дазвол запрашу…
Ты ў квеценi мараў жывiлася,
Летуценнi аблокам плылi.
I Надзея на Шчасце свяцiлася,
Быццам Птушка на роднай зямлi…
Ты ў квеценi мрояў лучылася,
Згадкай, промнямi велiчных зор.
Быццам з Шчасцем самiм заручылася,
I Надзеяй нас клiча прастор…
Ты ў квеценi зноўку прыснiлася,
Неспадзеўна, iмгненнямi мрой.
I трапяткае Сэрца забiлася,
Не знайсцi без Цябе супакой…
Без Цябе...
(Романс)
Мне самотна… I Сэрца сцiскае,
I жалоба нясцерпна гучыць.
Мне Цябе, далiбог, не хапае,
Без Цябе мне i дня не пражыць…
Без Цябе мне i Шчасце – Нядоля,
Без Цябе не знайсцi мне шляхi.
Без Цябе мне i Воля – не Воля,
Без Цябе мне жалоба смугi…
Без Цябе не кранае нiчога,
Без Цябе не чапляе блакiт.
Без Цябе мне спакуса дарога,
Без Цябе я не маю планiд…
Без Цябе – непакой i трывога,
Без Цябе не прыгож краявiд.
Без Цябе мне не трэба нiчога,
Без Цябе я не маю арбiт…
Мне Цябе, далiбог, не хапае,
I жалоба нясцерпна гучыць.
Мне самотна… I Сэрца сцiскае,
Без Цябе мне нi дня не пражыць…
Спасибо за чтение
Вернуться к книге
