Из цикла "Владимиру Короткевичу"
Глава 1
Сустрэча абвяшчала развiтанне…
(Романс)
Сустрэча абвяшчала развiтанне,
Застаўся ад Надзеi ўспамiн.
Сумеўшыся ад горычы расстання,
Я разумеў, што зноўку я адзiн…
Мiнула колькi год з тае нагоды,
Страчалi вусны горыччу палын.
Не меўся абмiнуць той перашкоды,
I ў Душы маёй, як быццам клiн…
Неспадзявана Шчасце падманула,
I мне Цябе нiколi не забыць.
Душу маю сумненне агарнула,
Мне застаецца толькi моўчкi плыць…
Мне застаецца толькi спадзявацца,
Што мы з Табою стрэнемся iзноў.
I будзем мiлавацца, заляцацца,
I адрадзiцца шчырая Любоў…
Сумеўся я ад горычу расстання,
Застаўся ад Надзеi ўспамiн.
Спатканне абвясцiла развiтанне,
Я зноўку беспрытульны…Я - адзiн…
Дарунак ад Нябёс…
(Романс)
Сябе ў краiнах iншых не знаходзiў,
Няпростым, пакручастым быў мой Лёс.
Вачэй з Цябе, каханая, не зводзiў,
Ты для мяне – дарунак ад Нябёс...
Ты для мяне, як ранiшнi свiтанак,
Я закаханы ў вачэй блакiт.
Мне мроiцца iзноў лагодны ганак,
Валос Тваiх чароўны аксамiт…
Ты для мяне – загадка, таямнiца,
Ты для мяне – iмклiвасць iсных мрой.
Ты для мяне – студзёная крынiца,
Ты для мяне, як велiчны настрой…
Я лепшых не шукаў, i не знаходзiў,
З Табою знiтаваны быў мой Лёс.
Вачэй з Цябе, каханая, не зводзiў,
Благаславенне шчырае Нябёс...
Зямля пад белымi крыламi…
(Романс)
Зямля пад белымi крыламi,
Бацькоўскi дом… Мой родны кут.
Дзе ў згодзе з iншымi часамi,
Пра годнасць дбаў наш добры люд…
Зямля ў квеценi чаромхi,
Блакiт азёр… Лясоў абшар.
Неспадзяваныя вандроўкi,
Ды хараство дзявочых чар…
Зямля, што вабiць васiлькамi,
Не абмiнуць яе блакiт.
Яна заўсёды ў Сэрцы, з намi,
Яна – чароўны аксамiт…
Зямля пад белымi крыламi,
Не ў стане я яе забыць.
Яна Душою разам з намi,
Яна дае нам моцы жыць…
Зямля мая… I ў галечы,
Ты Сэрцу шчыраму мiла.
Чакаю зноўку я сустрэчы,
З табою – моцны, як скала…
Каласы пад сярпамi Тваiмi…
(Романс)
Каласы пад сярпамi Тваiмi,
Задуменна глядзяць у вышыню.
Мы з Табою, як быццам чужыя,
Спрычынiлiся жарсцi агню…
Мы з Табою паўсюдна шукалi,
Толькi нам замiнаў цяжкi Лёс.
Мы з Надзеяй свiтанак чакалi,
Спадзявалiсь на ласку Нябёс…
Мы з Табою забылi Нядолю,
Поруч была так лёгка iсцi.
Мы з Табою iмкнулiсь на Волю,
Без яе Шчасця нам не знайсцi…
Мы з Табой Птушку Шчасця гукалi,
Ды на жаль, на зямлi не знайшлi.
Мы з Табою дарэмна блукалi,
У абшарах бацькоўскай зямлi…
Жорсткi Лёс абвясцiў нам расстанне,
Калi ў марах чароўных плылi.
I апошняе наша спатканне,
Стала крыўдай для роднай зямлi…
Мы з Табою цяпер, як чужыя,
I забылiсь пра Шчасце сваё.
Каласы пад сярпамi Тваiмi,
Як бязмежнае Сэрца маё…
Лiсце каштанаў…
(Романс)
Лiсце каштанаў… Мары юнацтва,
Споведзь часоў ды азёраў блакiт.
Шчыра сустрэне руплiвае брацтва,
Наш дзеяслоў… Хараства аксамiт…
Лiсце каштанаў… Косы дзявочы,
Росны свiтанак… Лагодны абшар.
Жарсцi раманаў… Бясконцыя ночы,
Велiчны ранак… Зялёны гушчар…
Лiсце каштанаў… Мне не забыцца,
Наша каханне ў квеценi мрой.
Лiсце каштанаў… Зноўку прыснiцца,
Марай чакання… Дзеўчыны строй…
Лiсце каштанаў… Быццам нагода,
Разам вярнуцца да лепшых часоў.
Лiсце каштанаў… Класiчна рапсода,
Душу паклiча ў споведзь вякоў…
Лiсце каштанаў… Мары юнацтва,
Наш дзеяслоў… Хараства аксамiт…
Зноўку сустрэне руплiвае брацтва,
Водар лясоў ды азёраў блакiт…
Уж колькi год мiнула з той нагоды…
(Романс)
Уж колькi год мiнула з той нагоды,
Калi расстанне прысудзiў нам жорсткi Лёс.
Шукалi разам мы з Табой Свабоды,
Звярталiся зычлiва да Нябёс…
Уж колькi год мы крочылi з Надзеяй,
Што будзем разам назаўсёды, назаўжды.
З той ранiшняй квiтнеючай алеяй,
Мы не чакалi роспачы бяды…
Уж колькi год шукалi Птушку Шчасця,
I клiкаў Сэрца родны краявiд.
Калi маланкай выцяла няшчасце,
Нягледзячы на сведчанне апсiд…
Шукалi разам мы з Табой Свабоды,
Звярталiся зычлiва да Нябёс.
Не замiналi Сэрцу перашкоды,
Аднак судзiў расстанне жорсткi Лёс…
Калi памру, не трэба жалю…
(Баллада)
Калi памру, не трэба жалю,
Мой Лёс – даўжэйшы за Жыццё.
Няхай не шчасцiла на балi,
Аднак не скарджусь на Быццё…
Пражыць на свеце дзевяноста,
Зусiм учынак не благi.
Да палявання Стаха проста,
Звярнуўся на аброч тугi…
Чакай жа, пане мой, Рамане,
Пра род Яноўскiх пойдзе сказ.
Як у прыгоднiцкiм рамане,
Распавяду аб тым расказ…
Расказ, а можа быць аповяд,
Цi ў гэтым сутнасцi прыкмет?
Сардэчныя мае пакуты,
Спагадаю не сцiшыць свет…
Не пагалоскам мар юнацтва,
Не сповядзю iмклiвых мрой.
Не задуменнем шчырым брацтва,
Не мураванаю сцяной…
Паўстане з нетраў таямнiцы,
Мiнуўшчыны бацькоўскай Лёс.
Надзеяй роднае крынiцы,
Што цягнецца на вонкi плёс…
Дык што казаць… Было паданне,
Пра пана Стаха змрочны час.
Нялюдскасцi пачвар выгнанне,
Што лютавала каля нас…
Жахлiвы выгляд апраметнай,
Дзiкунскай жарсцi злы прысуд.
Аблiччу жудасцi прыкметнай,
Да безлiчы людскiх пакут…
Былi часы… Часы цямрэчы,
Паданнем сталася Быццё.
Не ў стане вынесцi галечы,
Народ узняўся за Жыццё!
Калi памру, не трэба жалю,
Мой Лёс – даўжэйшы за Жыццё.
Няхай не шчасцiла на балi,
Аднак не скарджусь на Быццё…
Спасибо за чтение
Вернуться к книге
