Обложка Пяскі маскоўскага лета

Пяскі маскоўскага лета

Надежда Скарына Зуева

0% прочитано
Стандартный
Надежда Скарына Зуева

Пяскі маскоўскага лета

Глава 1Франчэска

ПЯСКІ МАСКОЎСКАГА ЛЕТА

АПАВЯДАННЕ

…

….

Менавіта тым сонечным і эпічным летам таго незабыўнага года ФРАНЧЭСКА ехала ў МАСКВУ па адной вельмі важнай для яе справе. Яна спадзявалася надрукаваць сваю кнігу санэтаў. За тры месяцы да таго падарожжа дзяўчына адправіла ў ЭКСМО свой электронны рукапіс. А тыдзень назад атрымала запрашэнне на размову з рэдактарам КЛЭР. ФРАНЧЭСКА пазірала ў ваконца хуткага цягніка і разважала, што гэты ваяж ей асабліва прыемны. Надвор’е і настрой дзяўчыны супадалі. Калі дадаць яшчэ што гэтая ЛАСТАЎКАўзроўню RITZ яе прыемна здзівіла камфортам, то можна казаць, што мроі і мары ФРАНЧЭСКІ пачалі здзяйсняцца.

Так яна разважала колькі гадзін запар і глядзела ў вакно. Каля яе па правую руку апынулася цётка з дзіцем. Месца хапала ўсім, нават коціку з банцікам, які ехаў моўчкі ў пераносцы на каленях у мужчыны насупраць. Франчэска нават разгубілася, каму ўсміхацца больш. Так падарожжа да МАСКВЫ прайшло лёгка і хутка. Усяго 6 гадзін паміж двумя дзяржавамі, а якая неверагодная між імі розніца. “ластаўка не цягнік- рассея знатны залатнік”. Адразу з вакзала ФРАНЧЭСКА ўзяла таксі да MOSCOW CITY. Яна дакладна ведала, што выдавецтва знаходзіцца ў башні ІМПЕРЫЯ.

Аўто неслася на добрай хуткасці і за акном мільгала “новая масква”. Высотныя будынкі і новыя гандлёвыя цэнтры. Франчэска не была ў Маскве ўжо шмат год, таму гэты ваяж стаў для яе лёсавызначальным. Дзяўчына ўвайшла ў башню і ўбачыла амаль што поўную рэпліку RANDOM HOUSE . “Гэта не Нью Йорк, але ж не горш”. Каб прайсці да рэдактара на 35 паверх будынку трэба было заказаць пропуск на рэсэпшн на імя аўтара з БЕЛАРУСІ. Гэта было не так лёгка, як магло быць, але ФРАНЧЭСКА мела рацыю, і як дзяўчына спраўная здолела атрымаць пропуск наверх. Яна падымалася на 35 паверх у “оттісе” з заміраннем сэрца, і мроіла падпісаць дагавор з выдавецтвам. Яна яшчэ не была знаёма з КЛЭР, але гэты жаночы вобраз падказваў ёй, што такія ЧАРАДЗЕЙКІ сапраўды страчаюцца калі-нікалі. Яна не памыліліся. На 35 паверсе яе сустрэў намеснік галоўнага рэдактара і суправодзіў у кабінет нумар 666.

Добры дзень! Паважаная ФРАНЧЭСКА! Як прайшло вашае падарожжа? Дзякую вам, паважаная КЛЭР. Я нават не паспела стаміцца. “ластаўка не цягнік, - бо рассея знатны залатнік”.Ха-ха. Не чула яшчэ такі жарт. Не была ніколі ў вашым выдавецтве. Натхнёная на поспехі жартую і спадзяюся. Выдатна! Колькі вы чакалі, ФРАНЧЭСКА? Кажуць так шанцуе толькі самым геніяльным ды заможным. Так! Ёсць і талент і кашэль. Мінула ўжо 5 год як я адаслала вам свой першы рукапіс. Я чакала і спадзявалася. Шмат пісала і перакладала. Добра! Пераканаўча! Але ж вы, ФРАНЧЭСКА, павінны разумець, што гэта ваш самы шчаслівы шчанец. Lucky dog you are Ха-ха. Добры жарт. Я дашлю вам КЛЭР, падарунак з каляровымі шарыкамі. Кветкі і торт са стужкамі. Добра, ФРАНЧЭСКА, тады я запрашаю вас на business lunch з меценатам. Калі мы дамовімся і падпішам дагавор на выданне вашых кніг, тады мы зноў сустрэнемся з вамі і вы атрымаеце ліцензію і вашыя роялці. Там, дзе пачынаецца свята, там знаходзяцца сапраўдныя каштоўнасці. ФРАНЧЭСКА гэта добра ведала.

Калі дзеўчына апынулася на першым паверсе будынку, то ўбачыла кавярню, і вырашыла пакаштаваць кубачак духмянай кавы. Кава і сапраўды апынулася лепшай у горадзе. Шыбы кавярні выходзілі на шашу. Там у бізнес цэнтры Масквы рух быў запаволены. Колы таксі ціха і амаль бязгучна каціліся па асфальце. Будынкі былі шматпавярховыя і стэклаваныя. Таму здавалася, як быццам знаходзішся ў сваім мікра клімаце і сваім аўтарскім мікракосме. Франчэска піла каву і пазірала на таксі, як нечакана яна ўбачыла за столікам насупрацьНАТАЛІ. Гэта была тая жанчына, якая заўжды пазірала з постэраў выдавецтва. “Пэўна, яна з’яўляецца галоўнай фартунай і мне пашанцуе”. Франчэска не ведала больш нікога ў гэтым агромістым мегаполісе. Каб яе тут друкавалі, ёй патрэбна тут знаходзіцца, а не мроіцца недзе там на захадзе. Так яна разумела тую размову з КЛЭР. ФРАНЧЭСКА вырашыла застацца ў сталіцы да таго часу, пакуль яе надрукуюць. Так пачаліся прыгоды ФРАНЧЭСКІ ў МАСКВЕ. Дарэчы, трэба дадаць адну вельмі сур’ёзную акалічнасць, пра якую ведалі толькі самыя блізкія з сябраў ФРАНЧЭСКІ. Дзяўчына была сірата. У яе не было нікога не толькі ў МАСКВЕ, але ж і на радзіме. Яна ведала, што ніхто не чакае яе дома, таму яна марыла з’ехаць у ПАРЫЖ, і застацца ў ФРАНЦЫІ назаўжды.

Падыйшоў той дзень знаёмства з меценатам, і дзяўчына хвалявалася, бо бачыла мужчыну ўпершыню. Яна не ведала ні яго імя, ні ягоны характар. Іх знаёміла КЛЭР.

Паважаны П’ЕР, дазвольце знаёміць вас з нашым таленавітым аўтарам. Гэта ФРАНЧЭСКА. Тая жанчына, якая напісала добрую кнігу санэтаў. Добры дзень, ФРАНЧЭСКА. Я рады знаёмству, і спадзяюся на паспяховае супрацоўніцтва з вамі. Добры дзень, П’ЕР. Гэта сапраўды гонар для мяне знаёмства з вамі. Так яны гутарылі колькі гадзін запар, і нарэшце сышліся на дагаворы аб узаемавыгадным супрацоўніцтве. Умовамі дагарова былі колькасць кніг аўтара, і працэнты ад рэалізацыі кніг у якасці прыбытку для мецената.

Яшчэ месяц мінуў з іх сустрэчы пакуль былі надрукаваны першыя тыражы. І гэты месяц ФРАНЧЭСКА і П’ЕР праводзілі ў сумесным ваяжы ў ПАРЫЖЫ. За гэты час П’ЕР закахаўся ў дзяўчыну, і зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца. ФРАНЧЭСКА згадзілася стаць жонкай шчырага француза, і пераехала ў ФРАНЦЫЮ назаўжды. Яна вывучыла мову свайго мужа, і магла займацца перакладамі сваіх кніг. Талент жанчыы быў выбітны і яскравы, і прынёс ім сапраўдны кніжны і грашовы скарб. Прайшло яшчэ колькі год і з божага бласлаўлення ў ФРАНЧЭСКІ і П’ЕРА нарадзіліся дзеці.

Так той ваяж да рэдактара стаў сапраўды лёсавызначальным для ФРАНЧЭСКІ. Яна ўспамінала тую “ластаўку” і КЛЭР, і тое маскоўскае лета з пяшчотай і падзякай.

Так яе творчасць дала ёй ліфт наверх, на 35 паверх, на алімп, дзе людзі творчыя жывуць нібы та богі, туды, дзе ўсё магчыма. Звыш спадзяванняў яна ўзнялася як таланны аўтар.

ФРАНЧЭСКА зноў і зноў успамінала, як усё пачыналася. Як пачыналася яе “казка”. Як яе творчасць стала ліфтам наверх. Так разважала ФРАНЧЭСКА ўвечары, гледзячы на ПАРЫЖ з вышыні ЭЙФЕЛЕВАЙ башні, куды яны прыйшлі разам з мужам. П’ЕР абдымаў яе, і моцна трымаў у абдымках, хвалюючыся, каб гэты любы чалавек не збыў, бы той скарб, які яна прынесла ў ягонае жыццё.

07\07\2026 19:52

НАДЗЕЯ ЗУЕВА СКАРЫНА

Спасибо за чтение

Вернуться к книге