Обложка Адказ і пытанне

Адказ і пытанне

Никита Серпинский

0% прочитано
Стандартный
Никита Серпинский

Адказ і пытанне

Уступ

Гэтая кніга — пра тых, хто шукае. Кожны з іх шукае па-свойму: адзін — адказ на адно пытанне, другі — сэнс ва ўсім, у што верыць. Але абодва яны губляюць сябе, таму што не заўважаюць галоўнага.

Першы — хлопец, які жыў на плячах у бацькі, прывык да ўлады і бязнаказнасці. Але яго злачынствам прыйшоў канец. Ён сустрэў Смерць, якая дала яму час на адно пытанне. Ён думаў, што мусіць спытаць пра нешта велічнае, але не заўважыў, што адказ ужо быў перад ім.

Другі — чалавек, які не верыў ні ў што. Ён лічыў сябе разумнейшым за ўсіх і адмаўляў любую веру. Але калі яго спыталі пра мову, на якой ён гаворыць, ён зразумеў, што яго адмаўленне само стала ягонай верой.

Гэтыя дзве гісторыі — пра людзей, якія страцілі сябе ў пошуку праўды. Бо самая цяжкая праўда — не тая, якую ты не ведаеш, а тая, якую ты не заўважаеш.

Мараль з Богам

1. Што такое мараль?

Мараль (ад лац. moralitas, тэрмін уведзены Цыцэронам) — гэта сістэма нормаў і каштоўнасцей, якія рэгулююць паводзіны чалавека. Яна адрознівае дабро ад зла, правільнае ад няправільнага. Але ці існуе яна сама па сабе? Філасофія адказвае: не, яна не з’яўляецца аб’ектыўнай рэальнасцю, падобнай да законаў фізікі. Яна заўсёды прывязана да кантэксту — гістарычнага, культурнага, рэлігійнага.

2. Ці залежыць мараль ад Бога?

Згодна з класічным тэістычным поглядам, мараль мае сваю крыніцу ў Богу. Як заўважыў Вальтэр: «Калі б Бога не было, яго варта было б выдумаць». Бог выступае як абсалютны суддзя, які не мае асабістых інтарэсаў. Калі хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі, яно прапанавала грамадству адзіную шкалу каштоўнасцей, якая выходзіла за межы чалавечага меркавання. Гэта стварыла падставу для маралі, якая не залежыць ад настрояў імператара ці натоўпу.

3. Калі мараль прыдуманая людзьмі?

Атэісты сцвярджаюць, што мараль з’яўляецца прадуктам чалавечай эвалюцыі і сацыяльнага дагавора. Але ўзнікае галоўнае пытанне: хто будзе суддзёй? Калі мараль суб’ектыўная, то кожны чалавек можа абгрунтаваць любы ўчынак. Гэта прыводзіць да маральнага рэлятывізму, дзе «добра» і «дрэнна» залежаць ад пункту гледжання. Такая пазіцыя мае слабыя месцы: яна не можа тлумачыць, чаму мы лічым некаторыя рэчы ўніверсальна дрэннымі, напрыклад, катаванні або забойства бязвінных.

4. Мараль і рэлігіі: канфлікт інтэрпрэтацый

У розных рэлігійных традыцыях маральныя нормы могуць адрознівацца. Для хрысціян забойства — грах, для некаторых іншых культур — гонар. Гэта паказвае, што мараль не з’яўляецца ўніверсальнай. Яна ўказвае на тое, што чалавечае ўспрыманне маралі заўсёды абмежаванае і скажонае.

5. Атэізм і мараль: незалежнасць ці падмена?

Атэісты могуць быць маральнымі, але яны стварылі сваю мараль — незалежную ад царквы, але не ад чалавека. Адкуль яна бярэ пачатак? Нават калі Бога не існуе фізічна, яго ідэя ўплывае на разуменне свету. Яна стала рухавіком духу і культуры. Ёсць тыя, хто бачыць гэтую ланцуговую рэакцыю — і выкарыстоўвае яе ў сваіх інтарэсах. Таму мараль суб’ектыўная, але ёсць імкненне знішчыць гэту суб’ектыўнасць, каб яна стала аб’ектыўнай праўдай.

6. Спроба разбурэння і сучасны выклік

Уяві, што атэіст даказаў, што Бога няма. Веруючы, паверыўшы яму, вырашае забіць свайго крыўдзіцеля. Хто тады будзе суддзёй? Атэіст можа сцвярджаць, што мараль прыдумана чалавекам, але гэта сучасны погляд на мінулае. У I стагоддзі мала хто думаў пра гуманізм, але амаль усе верылі ў Бога. Галоўнае — Бог меў сваіх прадстаўнікоў на зямлі: імператараў, папу рымскага, якія пабудавалі сваю ўладу на гэтай веры. Гэта паказвае, што мараль не проста «існуе» — яна ствараецца і падтрымліваецца ўладай.

«Сучасныя філосафы, як Майкл Бэзінгер і Уільям Лейн Крэйг, паказваюць, што атэізм не з'яўляецца больш рацыянальным, чым вера. Яны сцвярджаюць, што адмова ад Бога не вырашае праблему маралі, а толькі пераносіць яе на чалавечы розум, які не можа быць аб'ектыўным суддзёй».

Я лічу, што мараль паходзіць ад Бога як ад крыніцы. Але Бог не дзейнічаў непасрэдна — Ён дзейнічаў праз людзей. Людзі, якія лічылі сябе Яго прадстаўнікамі, трактавалі Яго волю і перадавалі яе як закон. Яны верылі, што робяць правільна, і іх вера стала падмуркам для цэлых грамадстваў. Як ідэал Леніна жыве і ўплывае на людзей нават пасля яго фізічнай смерці — так ідэя Бога жыве праз тых, хто яе носіць. Гэта не робіць мараль менш рэальнай. Гэта робіць яе больш чалавечай, больш складанай і больш звязанай з гісторыяй.

Сучасная мараль — гэта галіна таго ж дрэва. Яна можа існаваць без прамога згадвання Бога, але калі цалкам адкінуць Бога, то судзіць стане няма каму. Большасць людзей сёння мае «накручаную» мараль — гэта паказвае яе свабоду, але не яе асобнасць.

Бо без каранёў няма дрэва. А карані — гэта не проста Бог. Гэта Бог, перададзены праз рукі людзей, якія верылі ў Яго і будавалі на гэтай веры сваё жыццё і свае законы.

«Трэба прызнаць, што не ўсё, што сказана "ад імя Бога", сапраўды з'яўляецца Яго словам. Людзі, якія трымалі ўладу, часта выкарыстоўвалі імя Бога як маску. Я магу апрануць маску грабіцеля і хадзіць па вуліцы — але гэта не робіць мяне грабіцелем. Так і чалавек, які кажа "так сказаў Бог", можа проста прыкрываць свае інтарэсы. Гэта не азначае, што Бога няма. Гэта азначае, што Мы павінны ўважліва чытаць не толькі тэксты, але і людзей, якія іх тлумачаць.»

«Мы забілі Бога. Мы забілі старую мараль, старыя страхі, старых гарантаў. Але мы не забілі тое галоўнае, што Ён даў нам: здольнасць быць людзьмі. Чалавечнасць не памерла. Яна засталася — цяпер толькі нашая адказнасць.» Бог не памёр. Ён сышоў з неба і пасяліўся ў людзях — не як улада, а як настаўнік. Ён навучыў нас адрозніваць дабро ад зла. І цяпер мы не паўтараем Яго словы — мы жывем Яго законам, які стаў часткай нас. Мы не сталі багамі. Мы сталі людзьмі, якія нясуць у сабе Яго свет.

«Ніцшэ сказаў, што Бог мёртвы. Але ён памыляўся. Бог не памёр — Ён змяніў аблічча. Ён сышоў з неба і пасяліўся ў людзях. Ужо не як страх і не як суддзя, а як іх уласнае сумленне, як іх свядомасць, як іх здольнасць выбіраць дабро і зло.

Мы не страцілі Бога — мы сталі Ім. І гэта не гордасць. Гэта адказнасць.»

Дзесяць хвілін на адно пытанне

Аднойчы ў бальніцу з цяжкай траўмай паступіў хлопец гадоў дваццаці. Ён трапіў у аварыю — дакладней, стварыў яе сам, перавысіўшы хуткасць. Ён уляцеў у другі легкавы аўтамабіль, вылецеў з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва.

Кіроўца другога аўтамабіля памёр імгненна. Ён ехаў з сям’ёй. Яго жонка выжыла, але атрымала цяжкае раненне рукі. Медыкі сказалі, што гэта вылечваецца — гэта толькі пытанне часу.

Вернемся да Максіма. Таго самага хлопца, які цяпер ляжыць у бальніцы за свае ўчынкі. Як кажуць бабулі: «унукі плацяць за грахі дзядоў».

Хто ён?

Ён — сын багатага і ўплывовага палітыка. Той дазваляў свайму сыну ўсё, што той хацеў. А тых, хто перачыў яму ці яго сям’і, ён хутка прыбіраў з дарогі. Так яны і жылі да гэтага моманту.

У дождж да бальніцы пад’ехала найноўшая машына. З яе выйшаў салідны мужчына ў афіцыйным адзенні. Ён хуткім крокам уварваўся ў бальніцу і з крыкам накінуўся на лекараў:

— Працуйце! За што я вам плачу?!

Яны толькі хадзілі, а ён іх штурхаў. Яны нічога не маглі зрабіць — ён быў вышэйшы за іх. Яны нават не думалі пра тое, хто яны і што ў іх ёсць мэта. А ў бальніцы заўсёды ёсць мэта: у кагосьці — хвароба, у кагосьці — заданне яе вылечыць.

Бацька хлопца ледзь не ўварваўся ў аперацыйную, але яго ўжо не пусцілі.

Што датычыцца самога Максіма…

Дождж усё ўзмацняўся. Ён біў па вокнах, ствараючы адчуванне пульсу — удар за ўдарам.

Хлопец ляжыць без прытомнасці.

Палата, у якой ён знаходзіцца, старая. Сцены фарбавалі чатыры гады таму, але фарбу зэканомілі, так што здаецца, быццам іх наогул не фарбавалі. Апараты такія ж старыя, як і сцены. Адзін з іх новы, хоць у мінулым годзе на новае абсталяванне выдзялялі велізарныя грошы.

Здаецца, дух Максіма аддзяліўся ад цела.

Ён расплюшчыў вочы:

— Дзе я?

— Што гэта? — пачулася з цёмнага кута.

— Хто тут?

Голас данёсся зноў, ужо з іншага кута.

Хлопец жахаўся. Ён паспрабаваў схавацца, але як толькі ўстаў — праваліўся на падлогу. Дождж біў і біў у акно.

Ён нервова зірнуў у акно, а калі абярнуўся — перад ім стаяў дзед. У цёмнай паношанай шынялі, з усмешкай на твары.

— Хто ты? — нахабна спытаў Максім.

Дзед толькі ўсміхнуўся. Ён дастаў старыя пясочныя гадзіннікі — большыя за звычайныя. Пясок у іх падаў павольней, лічачы не секунды, а нешта іншае. Але Максім гэтага не заўважыў.

Дзед, увесь у маршчынах, сівы, падобны да манаха XIV стагоддзя, але не гарбаты, прамовіў некалькі слоў:

— Кожнай душы даецца шанец даведацца больш пра сваё жыццё. Калі хочаш — можаш і ты. У цябе дзесяць хвілін, каб прыдумаць і сказаць.

— Ага, хто ты такі? — нервова крыкнуў Максім і паспрабаваў схапіць са стала аперацыйны нож, каб кінуць у яго. Але рука прайшла праз стол, і нож упаў за яго. Тады ён паспрабаваў выбегчы, але наткнуўся на нябачную сцяну.

Ён не разумеў, хто перад ім: Бог, Смерць ці, можа, Д’ябал? Пытанні не давалі адказаў.

Дзед толькі ўсміхаўся. І ўсмешка была не нацягнутай — здавалася, што тое, што адбываецца, дастаўляла яму задавальненне.

Максім пачаў думаць. Што яму сказаць? Што спытаць?

Глава 2

Як толькі яго парыў астыў, ён пачаў думаць, што ж яму сказаць. Спачатку прыйшла думка пра вечнасць.

Ён перабіраў усё, што лічыў сапраўды каштоўным:

Дзеля чаго жыццё? У чым мой сэнс? Хто ты?

Гэтыя пытанні праносіліся ў галаве, але не падыходзілі. Ён не мог выбраць адно. Потым падумаў: А навошта мне гэта? Які мне з гэтага сэнс?

— Я ж нікому не змагу гэта расказаць, — пранеслася ўголас.

Стары толькі паківаў галавой — замест таго, каб сказаць інакш — і бліснуў вачыма. Хлопец адчуў прыток сіл і спытаў:

— Дык навошта яны, калі я мёртвы?

Стары адказаў:

— Пасля смерці чалавек атрымлівае шанец нарадзіцца зноў. І, зыходзячы з твайго пытання, мы вырашаем яго лёс.

Максім акамянеў. Ён пачаў думаць далей. Час ішоў. Ён хваляваўся. Калі б ён быў жывы, пот ужо сцякаў бы з яго, але там, дзе ён быў, яго не было. Замест сэрцабіцця ён чуў гадзіннік.

Ён пачаў успамінаць сваё жыццё.

Першым ён успомніў, як чыніў зло. Ён не задаваўся пытаннем, чым яны гэта заслужылі. Ён думаў: так і трэба, усё па заслугах.

Ён успомніў, як зламаў пальца хлопчыку ў лагеры толькі за тое, што той быў бедны. Яго бацька ўспрыняў гэта як нармальнае:

— Ты зрабіў усё правільна. Той, хто не зарабіў, не мае правоў.

Гэтыя словы гучалі як лекцыя пра шавінізм. Ён не плакаў. Ён успамінаў і смяяўся. І дзед таксама падсмешваўся — быццам быў люстэркам гэтага хлопца.

Максім убачыў усё сваё жыццё перад вачыма. Упершыню ён не жыў, а ўспамінаў, думаў, разважаў пра нешта іншае, акрамя сваіх патрэбаў. Гэта прывяло старца ў неўразуменне. Ён быў абураны ўсім, што адбывалася: яго думкамі, яго ўчынкамі.

Тым часам цела Максіма выносілі як мёртвае.

Калі доктар сказаў, што ён мёртвы, бацька ад жаху ўпаў на калені і пачаў прасіць Бога вярнуць яго.

— Тата! Папачка! — закрычаў Максім.

Ён не разумеў, што гэта, як гэта, але свой шанец ён не хацеў выкарыстоўваць. Ён думаў яшчэ пра сваё жыццё. Успомніў, як у школе здзекаваўся над тымі, каго лічыў слабейшымі. Як краў і не быў пакараны. Як гуляў і прыніжаў усіх. Ніводнага прамяня святла.

Усё гэта стварала для Дзеда не страшную, а смешную атмасферу. Ён не думаў, не ведаў — ён проста чытаў яго жыццё далей.

Пытанні не пакідалі яго:

— Чаму я чалавек, а не жывёла?

У галаву лез усялякі брыд. Было нават пытанне:

— А чаму я наогул павінен яго задаваць?

Але, гледзячы на гадзіннік, які ўсё ішоў, ён думаў, што часу яшчэ шмат, і працягваў думаць.

Глава 3

Пакуль Максім думаў, час спыніўся. І ў гэтай цішыні варта зірнуць на таго, хто стаяў перад ім.

Стары.

Ён не проста з’явіўся. Ён заўсёды з’яўляецца. У розны час, у розных месцах, да розных людзей — ад маленькіх дзяцей, якія яшчэ не ведаюць страху, да тых, каго свет называе маньякамі. І заўсёды з усмешкай. Не злоснай, не салодкай. Простай, як сама звычка быць побач.

Ён не суддзя. Ён не карнік. Ён — той, хто дае шанец. Але ён ніколі не падказвае. Бо шанец — гэта не падарунак. Гэта выпрабаванне.

Яго адзенне — старое, паношанае, такое, быццам яго ў ім хавалі. Яно трымаецца на ім, як другая скура, і не здымаецца. Яно помніць вецер, пыл і сотні гадзін, праведзеных у чаканні. А вочы… у іх можна прачытаць будучыню. Не аднаго чалавека — любога. Ён не паказвае таго, што людзі хочуць бачыць. Ён паказвае рэальнасць — без прыкрас, без хлусні. Гэта адно з самых рэдкіх з’яў: аб’ектыўная рэальнасць чалавека, убачаная з боку.

Рукі яго — худыя, з доўгімі пазногцямі, якія, здаецца, ніколі не раслі, а былі такімі заўсёды. Рот — з жоўтымі зубамі і цёмнай поласцю, дзе хаваецца кожнае слова, сказанае ім. Галава сівая, як попел, які не астывае. А на грудзях, пад адзеннем, ён хавае кнігу. Яе ён ніколі не адкрывае. Але яна заўсёды з ім.

Калі ён гаворыць, голас яго нагадвае бацюшку з царквы — вельмі старога, за восемдзесят. Ён гучыць спакойна, але кожнае слова кладзецца ў душу, як камень у ваду. Кругі разыходзяцца надоўга.

Ён валодае сілай. Ён можа ўмяшацца ў рэальнасць, але робіць гэта толькі тады, калі прыходзіць загад. Ён не кіруе, ён не ўладарыць. Ён выконвае. І ён верны сваёй веры — таму, кім быў, чым стаў і навошта прыходзіць.

Ці быў ён чалавекам? Ці існуе ён насамрэч?

Гэтага не даведаецца ніхто. А калі і даведаецца — не на доўга.

Глава 4

Вернемся да нашага героя.

Ён працягваў думаць. Яго свядомасць знаходзілася ў стане, які не дазваляў задаваць пытанні так, як трэба. Яму хацелася адказу — ён імкнуўся да гэтага. Але адказ мог быць толькі адзін, як і пытанне.

І ў наступны момант ён пачуў плач.

Яго хавалі.

Час выходзіў. Але гадзіннік ішоў усё гэтак жа павольна, ствараючы ілюзію, быццам часу яшчэ шмат.

— Мяне што, хаваюць? — выкрыкнуў ён.

Адказу не было.

Ён разрыдаўся. Спрабаваў плакаць, але слёзы не ішлі. Усё, што ён мог, — адчуваць холад гэтага пакоя.

Ён працягваў думаць.

— Хто я? Дух ці чалавек?

— Куды я траплю? У рай ці ў пекла?

Яму было ўсё роўна, што было сказана раней. Пытанні набягалі адно за адным, без логікі, без парадку. Ён адначасова адчуваў і добрае, і дрэннае. Яму хацелася ў штосьці верыць, хоць усё было страчана.

Упершыню ў жыцці ён застаўся сам са сваімі думкамі. І гэта было жахліва.

— Можа, варта дамовіцца з гэтым дзедам? — пранеслася ў галаве. — Бачна, бедны ён.

Хлопец настолькі не ўсведамляў, хто перад ім і што адбываецца, што прыходзіў да самых недарэчных крайнасцяў.

Ён упаў перад старцам на калені і пачаў маліць:

— Памілуй мяне, дзеду! Бог, памілуй! Ці хто вы там... памілуйце!

Дзед і далей трымаў усмешку, адлюстроўваючы вачыма, як люстэркам, яго ўчынкі.

Парень стоміўся. Ён больш не мог трываць. Ён нічога не разумеў.

Ён зірнуў у левы бок старца і ўбачыў карціну: як ён сам стаў ахвярай. Нехта пнуў яго ў грудзі.

— Гэй, пучавокі! Колькі бацькі яшчэ будуць табе даваць ежу? Нам есці хочацца!

— Што ты робіш без рук? Ты нічога не зможаш! — і пнуў яго ў грудзі.

Ён адчуваў гэта і фізічна, і духоўна.

— Гэта няправільна! Я павінен усіх крыўдзіць! Чаму яны гэта робяць? Мая справа — не іх!

Тое, што трэба было зразумець, ён не зразумеў.

Ён пачаў біцца галавой аб зямлю, каб выйсці адтуль. І гэта атрымалася — ён адчуў моцны боль і вярнуўся ў пакой.

Потым дзед паказаў яму будучыню, калі б ён не памёр.

Максім уважліва ўглядаўся ў вочы старца.

Першым ён убачыў, як людзі накладаюць арышт на яго бацьку, забіраюць маёмасць. Сын жа, уперты, жыве далей. Ён думае пайсці туды ж, куды і бацька, але калі бацька вучыўся, то ён не ведаў нічога. І, ведаючы свайго паскуднага бацьку, яго выкінулі адразу. Жыць было дзе, але плаціць няма чым. Ён уладкаваўся на будоўлю, дзе ўсе яго ненавідзелі за яго паскуднае ўзвышэнне. Быццам яго юнацкі максімалізм ніколі не сканчаецца.

Але доўга ён не пражыве. Адзін з самых вялікіх будаўнікоў аднойчы выпіў, не стрымаўся, накіраваў кулакі і разбіў твар парню. Той доўга аднаўляўся, але ніякіх выплат не атрымаў — гэта не было прапісана.

Потым ён пайшоў у дворнікі. Адзін і толькі адзін. Ён хадзіў па вуліцах, і яго больш не акружала ранейшая раскоша.

Ён пачаў размаўляць з катамі і сабакамі. Не ў сэнсе «ідзі, паеш». Ён станавіўся на калені і гаўкаў. А калі гэта быў кот — мяўкаў.

Тыя, хто гэта бачыў, глядзелі з неразуменнем, смяяліся, але ніхто не хацеў выклікаць псіхіятрычную брыгаду. Ён быў патрэбны ўсім як клоун, асабліва тым, побач з кім жыў.

Мужчыны і хлопцы заўсёды плявалі ў яго і рабілі выгляд, што яны нашмат лепшыя. І, мабыць, мелі рацыю. Але яму патрэбна была дапамога. Ён не быў псіхам — ён быў дурным і страціў сябе. Яму яшчэ можна было дапамагчы.

Праз некалькі месяцаў пасля першага «гаў» ён у навагоднюю ноч хадзіў па лесе і палохаў людзей. Адна кампанія вырашыла адсвяткаваць у лесе, убачыла яго і паведаміла ў адміністрацыю. Прыехалі органы адлову жывёл. Яны падумалі, што гэта такі вялікі воўк. Але калі зразумелі, што гэта чалавек, стала ясна — у яго адхіленні.

Яго адправілі ў бальніцу, дзе знайшлі хваробы, паставілі дыягназ і паклалі на пяць гадоў. Лепш яму не стала.

Праз пару дзён пасля вызвалення яго бацька памёр у турме — яго забілі сукамернікі.

Максім не вытрымаў і кінуўся з вышыні.

І тады Смерць задала пытанне:

— Ты хочаш памерці цяпер ці жыць так?

Ён не адказаў.

— А што будзе з маім бацькам, калі я памру зараз? — задаў ён упершыню пытанне пра кагосьці іншага.

Але Смерць і на гэта не адказала.

Ён падумаў, што рашэнне за ім, і пачаў перабіраць варыянты.

Глава 5

Ён зразумеў: бацьку лепш не стане. Не будзе ні вяртання, ні цуду. Гэтае ўсведамленне ўдарыла яго мацней за любы ўдар, які ён калі-небудзь атрымліваў.

Ён пачаў крычаць на старца.

Упершыню ён быў без улады. Ён не мог кіраваць, не мог пагражаць, не мог купіць. Ён стаяў перад тым, хто не баяўся яго. І ў гэты момант ён навучыўся сабе — храбусценне ўласных суставаў, слёзы, якія не маглі выліцца, жальба, што разбівалася аб цішыню.

Ён амаль ляжаў у зямлі, калі зверху ўпала нешта. Ён мільгнуў вачыма і ўбачыў гадзіннік. Той самы, стары, пясочны. І тады ён заўважыў тое, што не заўважаў раней: пясок падаў не як хвіліны. Ён падаў інакш.

— Чаму гадзіннік ідзе не як хвіліны? — выгукнуў ён.

Ён задаў пытанне. Ён зразумеў гэта імгненна — яшчэ да таго, як скончыў гаварыць. Ён зрабіў тое, чаго хацеў увесь гэты час: ён задаў пытанне.

Але адказу не было. Наогул нічога. Толькі цішыня, якая была цяжэйшая за любыя словы.

Ён не паспеў зразумець, што адбылося. Стары ўсміхнуўся — не злосна, не радасна, а так, быццам ён чакаў гэтага моманту. Ён прыгарнуў кнігу да сябе, і ўсё скончылася.

Душа хлопца застыла ў старонках. Яна больш не належала яму.

Усё пацямнела.

Глава 6

Гэтая кніга не пра адказ. Яна пра тое, якім цябе робіць жаданне думаць. Яна пра тое, што чалавек можа перастаць быць сабой, калі ў яго з’явіцца тое, што нельга адняць — жаданне думаць. Але не ўсе могуць думаць без адказу. Пытанні бываюць суб’ектыўнымі, але часта іх выдаюць за аб’ектыўныя.

Ён не дачакаўся адказу не таму, што час скончыўся. А таму, што яго наогул не было. Час быў іншы — ён даваў яго не для таго, каб спытаць, а для таго, каб зразумець, што пытанне ўжо было зададзенае. І адказ ужо быў атрыманы. Але ён не зразумеў гэтага.

І гэта — галоўная трагедыя.

Ён шукаў адказы там, дзе іх не магло быць, і не заўважыў таго, што ляжала перад ім. Ён думаў, што пытанне — гэта інструмент, але насамрэч інструментам было яго ўласнае жыццё. Кожны яго ўчынак, кожнае слова, кожная ахвяра — усё гэта было адказам, які ён не змог прачытаць.

І калі ён нарэшце задаў тое самае пытанне, адказу ўжо не было — не таму, што час скончыўся, а таму, што адказ ужо гучаў. Ён гучаў у тым, як ён жыў, у тым, каго ён пакрыўдзіў, у тым, хто яго аплакваў. Але ён не пачуў.

Бо самы складаны адказ — гэта той, які ты ўжо атрымаў, але не зразумеў.

Чалавек без веры

Чалавек без веры

У далёкай вёсцы нарадзіўся хлопец. З ранніх гадоў ён лічыў сябе геніем. Ён стараўся знайсці ва ўсім логіку.

— Чаму ты верыш у Бога? — пытаў ён у суседзяў. — Чаму ты верыш у зоркі? А ў статуэткі?

Ён не верыў ні ў што. Любую веру ён лічыў абсурдам для глупых.

Яго маці кожны дзень стаяла на каленях і малілася небу, каб дало хлеба. Ён падышоў і выліў на яе вядро вады.

— Вось твае богі, — сказаў ён. — Узрадаваліся.

Вучоба давалася яму лёгка. Ён паступіў на фізіка-матэматычны факультэт і думаў, што там сустрэне такіх жа, як ён. Але нават яго прафесар аказаўся веруючым. Ён скончыў вучобу з цяжкасцю — з-за сваёй нянавісці да ўсяго, у што верылі іншыя.

Аднойчы ў кавярні да яго падышла дзяўчына:

— Колькі часу?

Ён павярнуўся да яе:

— Я не веру ў каханне. Ідзі знайдзі каго-небудзь іншага.

Яна пакруціла пальцам ля скроні і пайшла.

Так ён і жыў. Хадзіў па плошчах, прамаўляў прамовы. Спачатку ён думаў стаць камуністам — яны ж не вераць ні ў што, акрамя навукі. Але потым зразумеў: у іх Ленін — як бог у маўзалеі.

Ён застаўся ні з чым.

— Усе дурні, — казаў ён.

І вось наступіў дзень яго апошняй лекцыі. Да яго выйшаў стары. Калі ён зноў пачаў гаварыць пра тое, што вера — гэта апіум для маніпуляцыі масамі, стары крыкнуў:

— То бок твая вера ў адсутнасць веры — такі ж уплыў? Значыць, ты такі ж раб, як і мы?

— Не, — адказаў ён. — Я веру толькі ў матэрыяльнае.

— А мова, на якой ты гаворыш, — яна матэрыяльная?

Ён здаўся. Ён устаў і выйшаў. Больш яго ніхто не бачыў.

Гэты чалавек быў настолькі бязверным, што яго баяліся нават атэісты. Яны думалі: калі ты лічыш сябе разумнейшым за ўсіх, не дай сабе зайсці так далёка, каб думаць толькі пра гэта.

на русском

Десять минут на один вопрос

Однажды в больницу с тяжёлой травмой поступил парень лет двадцати. Он попал в аварию — точнее, создал её сам, превысив скорость. Он влетел во второй легковой автомобиль, вылетел с дороги и врезался в дерево.

Водитель второго автомобиля умер мгновенно. Он ехал с семьёй. Его жена выжила, но получила тяжёлое ранение руки. Медики сказали, что это лечится — это только вопрос времени.

Вернёмся к Максиму. Тому самому парню, который теперь лежит в больнице за свои поступки. Как говорят бабушки: «внуки платят за грехи дедов».

Кто он?

Он — сын богатого и влиятельного политика. Тот позволял своему сыну всё, что тот хотел. А тех, кто перечил ему или его семье, он быстро убирал с дороги. Так они и жили до этого момента.

В дождь к больнице подъехала новейшая машина. Из неё вышел солидный мужчина в официальной одежде. Он быстрым шагом ворвался в больницу и с криком накинулся на лекарей:

— Работайте! За что я вам плачу?!

Они только ходили, а он их толкал. Они ничего не могли сделать — он был выше них. Они даже не думали о том, кто они и что у них есть цель. А в больнице всегда есть цель: у кого-то — болезнь, у кого-то — задание её вылечить.

Отец парня чуть не ворвался в операционную, но его уже не пустили.

Что касается самого Максима...

Дождь всё усиливался. Он бил по окнам, создавая ощущение пульса — удар за ударом.

Парень лежит без сознания.

Палата, в которой он находится, старая. Стены красили четыре года назад, но краску экономили, так что кажется, будто их вообще не красили. Аппараты такие же старые, как и стены. Один из них новый, хотя в прошлом году на новое оборудование выделяли огромные деньги.

Кажется, дух Максима отделился от тела.

Он открыл глаза:

— Где я?

— Что это? — послышалось из тёмного угла.

— Кто тут?

Голос донёсся снова, уже из другого угла.

Парень ужасался. Он попытался спрятаться, но как только встал — провалился на пол. Дождь бил и бил в окно.

Он нервно взглянул в окно, а когда обернулся — перед ним стоял дед. В тёмной поношенной шинели, с улыбкой на лице.

— Кто ты? — нагло спросил Максим.

Дед только улыбнулся. Он достал старые песочные часы — большие, чем обычные. Песок в них падал медленнее, считая не секунды, а что-то другое. Но Максим этого не заметил.

Дед, весь в морщинах, седой, похожий на монаха XIV века, но не горбатый, промолвил несколько слов:

— Каждой душе даётся шанс узнать больше о своей жизни. Если хочешь — можешь и ты. У тебя десять минут, чтобы придумать и сказать.

— Ага, кто ты такой? — нервно крикнул Максим и попытался схватить со стола операционный нож, чтобы кинуть в него. Но рука прошла через стол, и нож упал за него. Тогда он попытался выбежать, но наткнулся на невидимую стену.

Он не понимал, кто перед ним: Бог, Смерть или, может, Дьявол? Вопросы не давали ответов.

Дед только улыбался. И улыбка была не натянутой — казалось, что то, что происходит, доставляло ему удовольствие.

Максим начал думать. Что ему сказать? Что спросить?

Как только его порыв остыл, он начал думать, что же ему сказать. Сначала пришла мысль о вечности.

Он перебирал всё, что считал действительно ценным:

Для чего жизнь? В чём мой смысл? Кто ты?

Эти вопросы проносились в голове, но не подходили. Он не мог выбрать одно. Потом подумал: А зачем мне это? Какой мне с этого смысл?

— Я же никому не смогу это рассказать, — пронеслось вслух.

Старый только покачал головой — вместо того, чтобы сказать иначе — и блеснул глазами. Парень почувствовал приток сил и спросил:

— Так зачем они, если я мёртв?

Старый ответил:

— После смерти человек получает шанс родиться снова. И, исходя из твоего вопроса, мы решаем его судьбу.

Максим окаменел. Он начал думать дальше. Время шло. Он волновался. Если бы он был жив, пот уже стекал бы с него, но там, где он был, его не было. Вместо сердцебиения он слышал часы.

Он начал вспоминать свою жизнь.

Первым он вспомнил, как чинил зло. Он не задавался вопросом, чем они это заслужили. Он думал: так и надо, всё по заслугам.

Он вспомнил, как сломал палец мальчику в лагере только за то, что тот был беден. Его отец воспринял это как нормальное:

— Ты сделал всё правильно. Тот, кто не заработал, не имеет прав.

Эти слова звучали как лекция о шовинизме. Он не плакал. Он вспоминал и смеялся. И дед также посмеивался — будто был зеркалом этого парня.

Максим увидел всю свою жизнь перед глазами. Впервые он не жил, а вспоминал, думал, размышлял о чём-то другом, кроме своих потребностей. Это привело старца в недоумение. Он был возмущён всем, что происходило: его мыслями, его поступками.

Тем временем тело Максима выносили как мёртвое.

Когда доктор сказал, что он мёртв, отец от ужаса упал на колени и начал просить Бога вернуть его.

— Папа! Папочка! — закричал Максим.

Он не понимал, что это, как это, но свой шанс он не хотел использовать. Он думал ещё о своей жизни. Вспомнил, как в школе издевался над теми, кого считал слабейшими. Как крал и не был наказан. Как гулял и унижал всех. Ни одного луча света.

Всё это создавало для Деда не страшную, а смешную атмосферу. Он не думал, не знал — он просто читал его жизнь дальше.

Вопросы не покидали его:

— Почему я человек, а не животное?

В голову лезла всякая гадость. Был даже вопрос:

— А почему я вообще должен его задавать?

Но, глядя на часы, которые всё шли, он думал, что времени ещё много, и продолжал думать.

Пока Максим думал, время остановилось. И в этой тишине стоит взглянуть на того, кто стоял перед ним.

Старый.

Он не просто появился. Он всегда появляется. В разное время, в разных местах, к разным людям — от маленьких детей, которые ещё не знают страха, до тех, кого свет называет маньяками. И всегда с улыбкой. Не злой, не сладкой. Простой, как сама привычка быть рядом.

Он не судья. Он не каратель. Он — тот, кто даёт шанс. Но он никогда не подсказывает. Потому что шанс — это не подарок. Это испытание.

Его одежда — старая, поношенная, такая, будто его в ней хоронили. Она держится на нём, как вторая кожа, и не снимается. Она помнит ветер, пыль и сотни часов, проведённых в ожидании. А глаза... в них можно прочитать будущее. Не одного человека — любого. Он не показывает того, что люди хотят видеть. Он показывает реальность — без прикрас, без лжи. Это одно из самых редких явлений: объективная реальность человека, увиденная со стороны.

Руки его — худые, с длинными ногтями, которые, кажется, никогда не росли, а были такими всегда. Рот — с жёлтыми зубами и тёмной полостью, где прячется каждое слово, сказанное им. Голова седая, как пепел, который не остывает. А на груди, под одеждой, он прячет книгу. Её он никогда не открывает. Но она всегда с ним.

Когда он говорит, голос его напоминает батюшку из церкви — очень старого, за восемьдесят. Он звучит спокойно, но каждое слово кладётся в душу, как камень в воду. Круги расходятся надолго.

Он владеет силой. Он может вмешаться в реальность, но делает это только тогда, когда приходит приказ. Он не управляет, он не владычествует. Он выполняет. И он верен своей вере — тому, кем был, чем стал и зачем приходит.

Был ли он человеком? Существует ли он на самом деле?

Этого не узнает никто. А если и узнает — не надолго.

Вернёмся к нашему герою.

Он продолжал думать. Его сознание находилось в состоянии, которое не позволяло задавать вопросы так, как надо. Ему хотелось ответа — он стремился к этому. Но ответ мог быть только один, как и вопрос.

И в следующий момент он услышал плач.

Его хоронили.

Время выходило. Но часы шли всё так же медленно, создавая иллюзию, будто времени ещё много.

— Меня что, хоронят? — выкрикнул он.

Ответа не было.

Он разрыдался. Пытался плакать, но слёзы не шли. Всё, что он мог, — чувствовать холод этой комнаты.

Он продолжал думать.

— Кто я? Дух или человек?

— Куда я попаду? В рай или в ад?

Ему было всё равно, что было сказано ранее. Вопросы набегали один за другим, без логики, без порядка. Он одновременно чувствовал и хорошее, и плохое. Ему хотелось во что-то верить, хоть всё было потеряно.

Впервые в жизни он остался сам со своими мыслями. И это было ужасно.

— Может, стоит договориться с этим дедом? — пронеслось в голове. — Видно, бедный он.

Парень настолько не осознавал, кто перед ним и что происходит, что приходил к самым нелепым крайностям.

Он упал перед старцем на колени и начал молить:

— Помилуй меня, деду! Бог, помилуй! Или кто вы там... помилуйте!

Дед и дальше держал улыбку, отражая глазами, как зеркалом, его поступки.

Парень устал. Он больше не мог терпеть. Он ничего не понимал.

Он взглянул в левую сторону старца и увидел картину: как он сам стал жертвой. Кто-то пнул его в грудь.

— Эй, пучеглазый! Сколько родители ещё будут тебе давать еду? Нам есть хочется!

— Что ты делаешь без рук? Ты ничего не сможешь! — и пнул его в грудь.

Он чувствовал это и физически, и духовно.

— Это неправильно! Я должен всех обижать! Почему они это делают? Моё дело — не их!

То, что нужно было понять, он не понял.

Он начал биться головой об землю, чтобы выйти оттуда. И это получилось — он почувствовал сильную боль и вернулся в комнату.

Потом дед показал ему будущее, если бы он не умер.

Максим внимательно вглядывался в глаза старца.

Первым он увидел, как люди накладывают арест на его отца, забирают имущество. Сын же, упёртый, живёт дальше. Он думает пойти туда же, куда и отец, но если отец учился, то он не знал ничего. И, зная своего паскудного отца, его выкинули сразу. Жить было где, но платить нечем. Он устроился на стройку, где все его ненавидели за его паскудное возвышение. Будто его юношеский максимализм никогда не кончается.

Но долго он не проживёт. Один из самых больших строителей однажды выпил, не сдержался, направил кулаки и разбил лицо парню. Тот долго восстанавливался, но никаких выплат не получил — это не было прописано.

Потом он пошёл в дворники. Один и только один. Он ходил по улицам, и его больше не окружала прежняя роскошь.

Он начал разговаривать с котами и собаками. Не в смысле «иди, поешь». Он становился на колени и гавкал. А если это был кот — мяукал.

Те, кто это видел, глядели с недоумением, смеялись, но никто не хотел вызывать психиатрическую бригаду. Он был нужен всем как клоун, особенно тем, рядом с кем жил.

Мужчины и парни всегда плевали в него и делали вид, что они намного лучше. И, может быть, имели рацию. Но ему нужна была помощь. Он не был психом — он был глупым и потерял себя. Ему ещё можно было помочь.

Через несколько месяцев после первого «гав» он в новогоднюю ночь ходил по лесу и пугал людей. Одна компания решила отпраздновать в лесу, увидела его и сообщила в администрацию. Приехали органы отлова животных. Они подумали, что это такой большой волк. Но когда поняли, что это человек, стало ясно — у него отклонения.

Его отправили в больницу, где нашли болезни, поставили диагноз и положили на пять лет. Лучше ему не стало.

Через пару дней после освобождения его отец умер в тюрьме — его убили сокамерники.

Максим не выдержал и кинулся с высоты.

И тогда Смерть задала вопрос:

— Ты хочешь умереть сейчас или жить так?

Он не ответил.

— А что будет с моим отцом, если я умру сейчас? — задал он впервые вопрос о ком-то другом.

Но Смерть и на это не ответила.

Он подумал, что решение за ним, и начал перебирать варианты.

Он понял: отцу лучше не станет. Не будет ни возвращения, ни чуда. Это осознание ударило его сильнее любого удара, который он когда-либо получал.

Он начал кричать на старца.

Впервые он был без власти. Он не мог управлять, не мог угрожать, не мог купить. Он стоял перед тем, кто не боялся его. И в этот момент он научился себе — хруст собственных суставов, слёзы, которые не могли вылиться, жалоба, что разбивалась о тишину.

Он почти лежал в земле, когда сверху упало нечто. Он мигнул глазами и увидел часы. Те самые, старые, песочные. И тогда он заметил то, что не замечал раньше: песок падал не как минуты. Он падал иначе.

— Почему часы идут не как минуты? — выкрикнул он.

Он задал вопрос. Он понял это мгновенно — ещё до того, как закончил говорить. Он сделал то, чего хотел всё это время: он задал вопрос.

Но ответа не было. Вообще ничего. Только тишина, которая была тяжелее любых слов.

Он не успел понять, что произошло. Старый улыбнулся — не злобно, не радостно, а так, будто он ждал этого момента. Он прижал книгу к себе, и всё кончилось.

Душа парня застыла в страницах. Она больше не принадлежала ему.

Всё потемнело.

Этот твор не об ответе. Он о том, каким тебя делает желание думать. Он о том, что человек может перестать быть собой, если у него появится то, что нельзя отнять — желание думать. Но не все могут думать без ответа. Вопросы бывают субъективными, но часто их выдают за объективные.

Он не дождался ответа не потому, что время кончилось. А потому, что его вообще не было. Время было другое — оно давало его не для того, чтобы спросить, а для того, чтобы понять, что вопрос уже был задан. И ответ уже был получен. Но он не понял этого.

И это — главная трагедия.

Он искал ответы там, где их не могло быть, и не заметил того, что лежало перед ним. Он думал, что вопрос — это инструмент, но на самом деле инструментом была его собственная жизнь. Каждый его поступок, каждое слово, каждая жертва — всё это было ответом, который он не смог прочитать.

И когда он наконец задал тот самый вопрос, ответа уже не было — не потому, что время кончилось, а потому, что ответ уже звучал. Он звучал в том, как он жил, в том, кого он обидел, в том, кто его оплакивал. Но он не услышал.

Потому что самый сложный ответ — это тот, который ты уже получил, но не понял.

Спасибо за чтение

Вернуться к книге