Нараджэнне зла
Снег
«Снег спасцігне кожнага. Ніхто і нішто не ў стане спыніць яго. Спачатку ён прывабіць цябе, атрымае тваё жаданне. Ты не сцерпіш яго, не спадзявайся. Яно лёгка завалодае табой, але адмовіцца ад яго нікому не магчыма, не, гэта абвал, канец. Што далей? Далей ты сам будзеш упрошваць снег паглынуць цябе, тваё цела, тваю душу, твой розум. Ты сам будзеш шукаць яго, рабіць самыя дрэнныя рэчы, якія толькі магчыма зрабіць. А калі знойдзеш, ён захопіць цябе, пройдзе час, і ты станеш проста маленькай часткай яго войска, кімсці зусім не значным ў акружэнні табе падобных, бездапаможных, бязвольных, слепа пераймаючых гаспадару. Але ёсць адна рэч на свеце, якая валодае дастатковай сілай, каб знішчыць снег і яго гаспадара — свет.
Калісьці, гадоў трыста таму, на зямлі сустракаліся светлыя чараўнікі, іх клікалі слугамі Белага Майстра. Яны вандравалі па вёсках і гарадах, змагаліся за свободу спалоханых жыхароў. Вучылі, як даваць адпор цёмным сілам. Але яны там, далёка, у мінулым. Зараз такіх людзей амаль што не засталося. Таму і са снегам дужацца няма каму. Людзей у свеце з кожным днём становіцца менш і менш. Варожая армія Снежнага гаспадара ўсё расце і расце, а дзейнай зброі ад снега дагэтуль не знайшлі. Мабыць, ад страху ці ад няўпэўненасці ў тым, што ваяваць — добрая ідэя. Падпарадкавацца заўсёды лягчэй, з гэтым не паспрачаешся. Чарадзеі света так не лічаць. Яны ведаюць, што снег баіцца моцнага святла і агня, ён адступае перад імі. З дапамогай магіі можна вылечыць Падснежнікаў. Так людзі клічуць воінаў Снежнага гаспадара. Але надзеі з кожным днём паступова прападаюць.»
Першая частка
Частка першая
Капыты старой белагрывай кабылы па чарзе грукалі ў сухую зямлю. На яе крыжы свяцілася ярка-чырвоная гравіроўка, відавочна пакінутая чараўніцкім закляццем. На ёй сядзеў трыццацігадовы мужчына добрага целаскладу. Грубыя рукі і суровы твар сведчылі аб тым, што далёкія конныя падарожжа былі для яго паўсядзённай руцінай. Цёмнае валоссе развівалася ад моцнага ветру. На папрузе віселі зношаныя з часам похвы. У іх быў меч з якаснай горнай сталі, відавочна зроблены рукамі дасведчанага майстра і зачараваны не тое на вернасць, не тое на абарону ад крадзяжу. На лбе вершніка праступіў ледзь прыкметны пот, але да паселішча заставалася не больш двух вёрст. Гэта яго суцяшала і прымушала імчацца да канца, кожны раз…
Ён пад’ехаў да паркана. Ніякіх вартаўнікоў не было відаць. Мабыць снег ужо пабываў тут і забраў новых ваяроў у сваю гвардыю? Ён не ведаў гэтага. Заставалася толькі захоўваць асцярогу і надзею. Мужчына злез з кабылы, пакудлаціў яе за карак і нагадаў:
— Стой тут сабе ціхенька, калі пачуеш штосьці дрэннае, лепей адразу ўцякай. Я схаджу агляджусь навокал, а то занадта спакойна ў гэтым мястэчку, — ён пераканаўся, што меч быстра і лёгка вымаецца з ножан і са скрыпам адчыніўшы брамы пакрочыў па выбрукаванай каменнем, якое засталося ад зламанага млына, дарозе.
У гэтым паселішчы знаходзілася толькі васямнаццаць драўляных хатак з акуратнымі агароднымі дзялянкамі, вялікім агульным гумном, хлявамі і павеццямі. Мужчына дастаў з кішэні незвычайны компас, паклаў яго на шурпаты далонь і выцягнуў руку перад сабой. Гэты прыбор быў цікавы тым, што яго стрэлка паказвала не на край свету. Яна чула магічную сілу і вяла да яе крыніцы, да чараўніка, які валодае такой сілай. Белы Майстар (галоўны чарадзей святла) даручыў гэты абавязак, шукаць здольных да магіі, Крыштальфу. З таго часу ён вандруе па свеце ў пошуках, нярэдка сустракае снег, вядома і апусцеўшыя вёскі.
Зараз стрэлка пракруцілася на два поўных абарота, паразважала, што рабіць далей і паказала на адну з хацін. Крыштальф агледзеўся па баках і не спяшаючыся накіраваўся да яе. Гэты дом аніяк не адрозніваўся ад астатніх: такі ж драўляны ганак, цяжкія дзверы, крыху гнілая падлога, саламяная страха, маленькія вокны з аканіцамі…
— Хто ты? Што ты тут ўвогуле робіш? — з-пад лаўкі пачуўся тоненькі спалоханы піск.
— Цікава, дакладна дзяўчынка. Даўно такіх не было, — падумаў мужчына.
— Вылязай, галаву не адкушу, не бойся.
— Хто ты і навошта прыйшоў сюды?! — яна працягвала дапытвацца, цяпер у поўны голас.
— Я — слуга Белага Майстра. Прыскакаў забраць цябе, — патлумачыў ён.
— Як цябе клічуць? І чаму мяне?
— Крыштальф. Ты — чараўніца. Дзе іншыя жыхары? Чаму так ціха? — цяпер чарга задаваць пытанні перайшла да мужчыны.
— Снег быў тут, ён забраў маю маці і астатніх. Я схавалася, як бачыш. Так і ўратавалася, — дзяўчынка пачынала плакаць.
— Схавалася ад снега!.. Ніколі ніхто яшчэ не бачыў, каб чалавек уратаваўся. Добра, вылазь, паедзем да Белага Майстра, ён цябе, мусіць, чакае.
Яна на каленках выпаўзла з-пад лаўкі, абтрахнула пыл з порткаў і стала перад мужчынай, паклаўшы рукі ў бокі. Гэта была дзяўчынка, гадоў дзесяці ўзростам, сярэдняй вышыні і даволі спрытнага целаскладу. Пры шпаркім аглядзе ў вочы кідаўся пояс з бліскучай срэбранай засцёжкай. У бруднай зношанай кашулі і скураной камізэльцы яна была падобна да нейкай лясной разбойніцы. Ясныя вочы колеру неба пасля дажджу, густыя раскудлачаныя светла-каштанавыя валасы, кірпаты маленькі носік — прыкметы паўночнага народу. Перад мужным спакойным Крыштальфам яна выглядала, як шэрая мыш перад трывалым пугачом.
— Чаго стаіш? Збірай свае рэчы, калі ёсць, і пойдзем. Час не здольны чакаць.
— Добра, але ты павінен выйсці з хаты і не сачыць за мной, — дзяўчынка насупілася, падышла да дзвярэй і тыкнула пальцам у накіраванні да вуліцы.
Мужчына паціснуў плячыма, але падпарадкаваўся. Цераз некаторы час яна сама выйшла з хаты з поўнай торбай за спінай.
— Зараз пойдзем! — усклікнула дзяўчынка, што аж сарока падхапілася з галіны ясеня.
— Чакай, я ж забыўся спытаць. Як зваць цябе, паненка?
— Дара, аднак часцей мяне людзі клічуць проста малой, — яна сумна паведаміла мужчыне.
— Зразумеў, Дара, конь чакае за агароджай, — ён узяў дзяўчынку за руку і павёў да варот.
Другая частка
Частка другая
Час ад часу пачыналася завіруха, ды такая моцная, што неабходна было зрабіць перапынак. Яны хаваліся ў бярлогах, пакінутых мядзведзямі ці лісамі, чакалі і зноў выязджалі ў шлях. З кожным днём паступова станавілася цяплей, кіраваліся на поўдзень. Дара з Крыштальфам пасябравалі і перасталі баяцца адзін аднаго, сталі лічыць сябе сваякамі. Аказалася, што дзяўчынка добра валодае мячом, арбалетам і лукам. У паселішча часта прыязджаў вайсковец, знаёмы яе бацькі. Ён праводзіў заняткі для Дары і аднавяскоўцаў, вучыў іх салдацкай справе. Крыштальф здзівіўся, гэта ж не жаначае рамяство, але трэніравацца з дзяўчынкай не адмаўляўся, нават сякерай вырубіў з дуба ёй сваю зброю. Непрыкметна для іх шлях падыходзіў да канца.
— Дара, я павінен табе расказаць адну рэч пра Белага Майстра перад тым, як ты пабачыш яго, — Крыштальф падышоў да дзяўчынкі і паклаў сваю руку на яе плячо.
“ Халоднае ранішняе сонейка толькі-толькі падымалася надстрэхамі дамоў, калі прыйшоў ён, снег. Нечакана, а была сярэдзіна вясны, пачалася моцная завіруха. Вяскоўцы ўжо працавалі на полі, якое знаходзілася дастаткова далёка ад паселішча, таму схавацца ім было амаль недзе. Шмат з іх паспрабавалі ўцячы ў лес, зразумела, што снег спасцігнуў кожнага. Дзеці засталіся ў вёсцы, яму прыйшлося зазірнуць і туды. Снег заглядываў ва ўсе хаты, падпарадкоўваў кожнага.
Вялес Белазорскі (у будучыні— Белы Майстар) сядзеў на прыпечку і гуляў з малодшым братам у каменьчыкі. Раптам дзверы адчыніліся, і ў іх заляцеля снегавая завея. Малы пачаў равець, але Вялес не збянтэжыўся. Ён падскочыў і крыкнуў першае, што ў думкі прыйшло:” Ідзі адсюль!” Хату напоўніла белае свячэнне, нібыта тут выбухнула зорка. На дзіва, снег падпарадкаваўся, гэта быў яго першы раз.”
— Ён таксама ўратаваўся? — спытала дзяўчынка, для яе гэта было не такое ўжо і дзіва.
— Ага, потым за ім прыйшлі манахі і забралі яго ў царкву, аба касцёл, або манастыр, хто яго ведае…
— А малодшы брат? Яго таксама ў манастыр, або ў царкву, або ў касцёл?
— Не, — Крыштальф адказваў так, нібыта ён не жадаў расказваць аб гэтым увогуле, але жыццё прымусіла, — ён паўжыцця змарнаваў на пошук Вялеса, каб потым ганяцца па свеце з рознымі даручэннямі, і зараз гэтым займаецца.
— Адкуль ты ўсё гэта ведаеш? Вялес расказваў?
— Не называй яго так! Для цябе ён Белы Майстар або пан Белазорскі! — Мужчына амаль крычаў, але Дару гэта зусім не хвалявала, таму ён абураўся яшчэ больш.
— Добра, як пажадаеш, — дзяўчынка паціснула плячыма.
Трэцяя частка
Частка трэцяя
Чуўся пачарговы стук капыт, якія грукалі па сухой пыльнай дарозе. Зараз падарожнікі ехалі па гасцінцу з Ветраска да Шчылінкі, сядзібы князя Фавея, каля якой з часам людзі пабудавалі хаткі, і ўтрымаўся горад. Ззаду ляжалі бязмежныя палі, наперадзе — густы сасновы лес. Зараз ён абхапіў вершнікаў і вёў іх па вузенькай сцяжынцы між дрэў. Пасланец і дзяўчынка выехалі на ўзлесак і спыніліся. Мужчына пакруціў галавой направа-налева, саскочыў з кабылы і дапамог злезці маленькай. Потым ён пакланіўся чатыром дрэвам, размешчаным па крыжы. З-за аднаго праз хвіліну выйшаў хлапчук гадоў сямнаццаці.
— Хто гэта дзяўчынка? — ён недаверліва спытаў у Крыштальфа, нават не гледзячы на яе. Дара здзівілася і паціснулася бліжэй да мужчыны, трымаўшага кабылу за аброць.
— Мялецій Тэліўчы Рыскаваты, гасцей сустракаць трэба з павагай! — уздыхнуўшы, ён абхапіў Дару за плечы і прыціснуў да сябе.
— Прабачце калі ласка. Пане, гаспадыня, — хлапчук крутнуў галавой і зрабіў знак рукой ў бок лесу, — праходзьце ў нашы невялікія апартаменты.
Магічнае прыстанішча з’яўлялася звычайнымі хаткамі, пастаўленымі па крузе. Самая вялікая належала вучням, дзве навокал — настаўнікам і чараўнікам. Чацвёртая стаяла асобна і была менш за астатніх, хата Белага Майстра. Пасярэдзіне гарэў касцёр, каля якога сядзела прыгожая плячыстая жанчына. Хлапчук падвёў дзяўчынку да яе і нешта прашаптаў ёй на вуха. Яна кіўнула, згаджаюся з ягонымі думкамі. Потым жанчына паглядзела на малую і спытала яе:
— Вітаю цябе ў гэтым своеасаблівым мястэчку. Мабыць, ты ведаеш, навошта Крыштальф даставіў цябе сюды?
Дара зразумела, што гэтага чалавека яна раней не бачыла, а, выходзіць, адказваць трэба асцярожна.
— Не зусім добра, але адна здагадка ў мяне ёсць.
— А ведаеш ты, хто такі Белы Майстар? — яна працягвала распытваць дзяўчынку.
— Крыштальф расказваў мне гэтае паданне.
— Тады, магчыма, ты ведаеш пра барацьбу снегу са святлом?
— Дастаткова, Варна, — яе прыпыніў нейкі мужчына, які выйшаў з адной хаты і ўважліва слухаў размову калегі з дзяўчынкай.
— Я Лоеў, Белы маг. А гэта Варна, Белая чараўніца.
Гэты мужчына адразу ёй спадабаўся. Мужны, спакойны, ён дадаваў усім упэўненасці. вочы хутка кідаліся ад бока ў бок, самазадаволены нос не даваў дарогі суму, густыя бровы нібы ахоўвалі лоб ад нябачных ворагаў, светлыя кучары павольна гойдаліся на паветры. Мужчына гаварыў, як нейкі пан, але па-сяброўску і з павагай да іншых. Ён быў апрануты ў звычайны кажух, але здавалася, што і кажух гэты быў панскі.
— А цябе як зваць? — дабрадушна запытаў мужчына.
— Дара, — яна няўпэўнена адказала.
Лоеў працягнуў руку да дзяўчынкі ў знак знаёмства. Яна паглядзела на Крыштальфа, і, убачыўшы яго задаволеную ўсмешку, таксама працягнула руку.
— Ну што, Краль (~Крыштальф), пусціш сваю каштоўную знаходку са мной на экскурсію па мястэчку?
— Дара, ідзі, не пужайся, ён табе ўсё раскажа і пакажа. Я буду вас чакаць у Вялеса.
Калі яны адышлі дастаткова для таго, каб не чуць размовы ля кастра, Варна зрабіла заўвагу:
— Будзь асцярожней з ёй, яна не такая.
— У сэнсе? — здзівіўся Крыштальф.
— Проста… будзь асцярожней.
Чацвёртая частка
Частка чацвёртая
... — А гэта — хата Белага Майстра, канцавы прыпынак нашага маршрута, — распавядаў Лоеў. Амаль за цэлую гадзіну іх маленькага падарожжа ён нават ні разу не прыпыняўся. Яны падышлі да ганка, мужчына пастукаў у дзверы. Не дачакаўшыся запрашэння, ён адчыніў дубовую грамаду і зазірнуў унутр, пасля зхапіў дзяўчынку за плячо і праштурхнуў яе перад сабой.
Дара апынулася ў даволі цёмным памяшканні, пасярод якога знаходзіліся выстаўленыя па крузе шырокія пянёчкі. На самым высокім сядзеў стары мужчына з заўсёды сумным (як дзяўчынка пасля заўважыла) тварам. Бровы і валасы аддавалі колерам попелу, сухія вусны былі крыху адкрыты, ён цяжка дыхаў. Калісьці Вялес цвіў, як буйная кветка, цяпер ад яго засталося толькі старое цела і па-маладзецкі шпаркі розум.
На пні з правага боку ад Майстра сядзелі Крыштальф, Мялецій Тэліўчы Рыскаваты і яшчэ адзін хлопец, з левага — Варна і два мужчыны. Лоеў увайшоў пасля Дары і размясціўся каля жанчыны. Краль падняўся, нешта прашаптаў Беламу і прадставіў усім дзяўчынку:
— Чараўнікі, сёння на гэтай радзе нам трэба вырашыць, ці стане Дара адной з нас. Але спачатку мы па традыцыі павінны пазнаёміцца. Круг пачынаецца з самых значных чарадзеяў, пасля ўсіх Белы Майстар робіць вынікі. Такім чынам, даю слова гаспадыні, — ён пакланіўся і сеў.
— І зноў вітаю цябе, — жанчына ўсміхнулася. — З усіх чараўнікоў, што знаходзяцца тут, я — самая магутная. Калі атрымаеш маю павагу — атрымаеш павагу ўсіх, гэта зразумей. Мяне пужацца не абавязкова, заўсёды падыходзь за дапамогай, калі спатрэбіцца. Пакуль будзеш вучыцца, кліч мяне пані Траўніцкая. Галоўная мая справа тут — медыцына. Я адзіная, хто ўмее вызваляць Падснежнікаў ад кантролю іх ўладара. На пачатак гэтага хопіць, — яна мела добрую самаацэнку, але было за што.
— Я — Лоеў, Летуценнік. Я табе і так многа чаго расказаў, аднак не ўсё галоўнае. Мой кірунак — моцная баявая магія. Я прыдумаў шмат розных закляццяў, на справе шмат. Як бачыш, я вельмі адказны і мужны вояр, вельмі патрэбны ў розных выпадках, — яго словы не гучалі так значна, як былі павінны, — Калі спатрэбіцца, у цябе ёсць магчымасць атрымаць маю дапамогу, — Лоеў падміргнуў дзяўчынцы, чарга перайшла наступнаму чараўніку.
— Васіль Нітка, галоўны абаронец і кухар, таксама валодаю ўсёй гаспадаркай.
— Пучок Шавыр, малодшы абаронец. Я давучыўся толькі тры тыдні назад, асновы ведаю, — мужчына быў самым малодшым з чарадзеяў. Крыштальф працягнуў гутарку:
— Так, цяпер я пазнаёмлю цябе з вучнямі-адэптамі. Гэта Мялецій, якога ты ўжо ведаеш, а гэта — кароль Дэрэг Трэці Таемны. Абаронец і вояр-чараўнік адпаведна.
— Кароль?! — здзівілася Дара. У яе вёсцы пра каралёў і іх справы ведалі няшмат, але гэты тытул гаварыў сам за сябе.
— Так, Я, і звяртацца да мяне трэба на “ваша вялікасць”. Я — сапраўдны кароль, а гэта яшчэ не значыць, што Я не маю права быць магам, — дзяўчынцы здалося,што ў тых двух сказах было вельмі шмат “я”.
— Дастаткова, — сказаў Майстар. — Радзе трэба вырашыць, што з табою рабіць. Для гэтага прашу цябе прайсці маленькі тэст. Варна, калі ласка, прынясі выяўленчыя зёлкі.
Жанчына падхапілася і дастала флакончык з цёмна-карычневай вадкасцю, падала яго Вялесу. Ён адным рухам рукі адаткнуў яго, не дакранаючыся да затычкі, якая моцна сядзела ў рыльцы. Потым чарадзей працягнуў флакон да Дары і паведаміў:
— Цябе трэба яго выпіць. Калі ты з‘яўляешся сапраўднай чараўніцай, гэтая вадкасць адкрые для цябе новы жыццёвы шлях — магічны. А калі не — прыблзна праз пятнаццаць хвілін ў цябе проста закружыцца галава, — яго голас быў сухім і грубым. — Пей.
— Як вы зразумееце, што я будучая чараўніца?
— Тваё вочы зробяцца чырвонымі, чым больш ў цябе магічных сіл, тым больш насычаны будзе колер, — патлумачыў Крыштальф.
Дара асцярожна ўзяла флакон, паднесла яго да носа. На пах “выяўленчыя зёлкі” былі даволі прыемныя, падобныя да духмянага хатняга печыва. Дзяўчынка нерашуча зрабіла першы глыток, другі, потым выпіла ўсё астатняе. Варна кіўнула ў знак адабрэня. Хвіліны тры нічога не адбывалася. Праз нейкі час жанчына здзіўлена прашаптала:
— Зялёныя? Але як…, — дарослыя чараўнікі, нібы аслупянеўшы, глядзелі на Дару.
Пятая частка
Частка пятая
Халодны вецер хутка пераскокваў з адной горнай вяршыні да другой. Пухкія снегавыя камякі засцілалі палі, лясы, абледзянелыя азёры і рачулкі. Але з Снегам прыходзіла нешта ячшэ — пустата. Яна нібы абараняла ўвесь сум і цішыню, з'явіўшуюся тут ужо даўно і ніколі за мінулы час не парушаную. Для гэтага проста не было выпадка: звычайныя людзі сюды не даходзілі, а Гаспадар аддаваў загады сваему страшэннаму войску моўчкі, адразу ў галаву… Што гэта!? Па вузкай сцяжынцы паміж скал крочыў сапраўдны хлопец! Зусім жывы, вельмі жывы! На погляд яму было гадоў дваццаць, ён меў белыя валасы да локця, незвычайна белыя, самыя белыя, якія толькі могут існаваць ў свеце, нават больш белыя за снег. Адзенне ў яго было таксама незвычайнае: рваныя парткі, старая, не па памеры вялікая сялянская кашуля. На моцных юнацкіх грудзях вісеў металічны медаль з цікавай выявай лісы. Раптам ён спыніўся, задраў галаву ўверх і спытаў мяне ціхім і нізкім голасам:
— Навошта? — праз хвіліну чорны крумкач спланіраваў яму на плячо.
— Не ведаю, — хлопец здзівіўся, ён ніяк не чакаў адказу ад птушкі і ніколі не чуў, каб груганы гаварылі.
— Ты хто?
— Сам не бачыш?
— Бачу… таму і пытаю.
— А ты хто? Звычайныя чалавечынкі тут не ходзяць.
— Выходзіць, я не звычайны. Як цябе завуць?
— Арвін. А цябе?
— Эдэн, — хлопец паправіў з’ехаўшы рукаў кашулі.
— Цяпер я спытаю. Навошта ты ідзеш на смерць?
— А хто, калі не я? Я не баюся снегу, вось ён мяне і не чапае. Прыйду ў яго дварэц і знічтожу гэтакую самазадаволеную нікчэмнасць.
— Так проста?
— Ага.
— Я з табой, можна?
— Ага.
Вецер без перапынку атакаваў чалавека і мяне острымі, нібы шклянымі ледзяшамі. Шэра-белыя горныя пейзажы выглядалі так маркотна і гнятліва, што хацелася проста закапацца ў снег і знікнуць з гэтага брыдкага свету. Раптам на гарызонце паказалася вялікая сасна. Сапраўды вялікая. Ужо зараз я мог прыблізна вызначыць яе памеры: вышыня ў сорак чалавек, шырыня каля аршына. Мы накіраваліся да яе.
— Што гэта на ствале? — хлопец падышоў бліжэй да самага дрэва.
— Нейкая аб’ява, ты ўмееш чытаць, Арвін?
— Канешне. Тут напісана:” Верх унізе, скарбы навокал, твая душа цяжкая ўверх паляціць, калі розум спыніць”.
— А што гэта значыць? Я нічога не разумею…
— Мабыць нам трэба крочыць уніз, калі мы жадаем аказацца ўверсе. Тады верх — палац Гаспадара, а ніз — казармы Падснежнікаў.
— А дзе мы адшукаем гэты ніз?
— Магчыма, недзе ў пячоры. Вунь там, бачыш, нейкае паглыбленне?
— Ага, ідзем?!
— Ідзем… Ад аўтара:
Хто такі Эдэн? Вы ніколі не здагадаецеся. Але менавіта ён сыграе амаль што галоўную ролю ў перамозе над ...
Шостая частка
Частка шостая
Майстар сядзеў у прыгожым крэсле з бярвенняў і задумліва сачыў за птушкамі праз адкрытыя дзверы. Рада скончылася ўжо час назад, але ён ніяк не мог перастаць думаць аб тым, што здарылася. Першы раз за ўсё жыццё Белы Майстар не ведаў, што яму рабіць. Вялес сустрэў чалавека, дзяўчынку, якая мела такую чарадзейніцкую моц. А яна ж сапраўды мела! Яе рэакцыя на зёлкі была выключэннем. А ён проста не ведаў, што з гэтым рабіць. Яна была зусім блізка, у адной з хат. А ЁН НЕ ВЕДАЎ, ШТО ЯМУ З ГЭТЫМ РАБІЦЬ!!!
Майстар ужо перакапаў усю маленькую магічную бібліятэку, усе старыя дакументы, усе бумагі. Нідзе і нікім не было расказана, што гэта значыць. Заставалася толькі… Вялес уздыхнуў і падняўся, падышоў да невысокага дубовага століка, які з-за адсутнасці карыстання пакрыўся добрым пластом пылу. Майстар яшчэ хвіліну пастаяў, разважаючы, ці настаў сапраўды такі момант, і яму патрэбна дапамога ад Вышэйшых. Ён адкрыў вялікую шуфляду і дастаў з яе невялікі прадмет. На першы погляд, гэта быў звычайны каменьчык. Але пры дэтальным агляду можна заўважыць нейкія сімвалы, выгравіраваныя па ўсёй паверхні. Іх сэнс і паходжанне ніхто ўжо даўно не ведаў таму, што выдумаў і надаў значэнне, а, таксама і магію ў іх сам Гаспадар, як бы гэта не было дзіўна. Каменьчыкам можна было карыстацца адзін раз у сто гадоў, таму спачатку трэба добра паразважаць, правесці галасаванне рады, каб усе пагадзіліся. Але на радзе яны так і не вырашылі, што рабіць! Белы Майстар ніколі не рабіў памылак і лічыў, што ён мае права хоць аднойчы выбраць сваю праўду сам.
Вялес стаяў, трымаючы ў руцэ гэты маленькі каменьчык. Яму было страшна. Ён баяўся будучыні. Толькі адзін крок, яго крок, магчыма памяняе гісторыю. “Дык зрабі выбар, задай пытанне!” — крычаў унутраны голас усяго сусвету.
— Што аб’яднае дзяўчынку, зялёны колер вачэй і цёмнага Гаспадара? — Майстар гаварыў павольна, быццам быў неўпэўненым у правільнасці свайго ўчынка. Прадмет не спяшаўся адказваць. Але вось ён засвяціўся чыстым блакітным колерам! Спачатку зусім цьмяна, бледна, потым ужо асляпляючы, нібы зорка… А прытомнасць старого паднімалася ў паветра і захутвалася ў глыбокі прывід.
“Вецер праймаў яе наскрозь, не шкадаваў. Кожны парыў валодаў усё большай сілай. А яна імчалася. Праз горы і скалы яна імчалася да мужчыны. Яго белыя доўгія валасы развіваліся на паветры. А вочы… такія ж белыя, пустыя, быццам зробленыя са шкла. Ён стаяў і пазіраў на яе, усміхаўся. Дзяўчынка. З-за снегу і завірухі яе было амаль што не відаць. Дара. Яе зялёныя вочы. Чорны крумкач сеў ёй на плячо, цяпер яны бягуць разам. Іх збівае нейкі выбух. Магічны. Раздаецца голас:”Здрадніца!” Але крычыць не белавалосы, а хтосьці іншы. Летуценнік. Вялікая завея ўносіць цябе далей і далей”
Майстар прачнуўся на падлозе. Спіна балела, побач з ім ляжаў той самы каменьчык, але таямнічых сімвалаў там больш не было. Толькі зараз Белы заўважыў людзей, якія нерухома стаялі над ім і сачылі.
— Здаецца мне, жывы, — казаў Пучок.
— Братка… не пужай так, — Крыштальф таксама быў тут.
— Майстар, а, Майстар, калі паміраць сабраўся, так папярэджваць трэба, — жарты жартамі, а вось Лоеў сапраўды перепужаўся. — Ну, нічога, Варна зараз лекі прынясе, чакай.
Жанчына ўвашла ў пакой, трымаючы нейкія травы і бутылёчкі ў руках.
— Ну як, ачуняў? — яна спытала з самага ганка.
— Ага, — Вялес паспрабаваў адказаць, але адразу яго прабрала нейкая слабасць і ён зноў страціў прытомнасць.
Частка сёмая
Сёмая частка
Белавалосы юнак і крумкач асцярожна крочылі па каменнай падлозе пячоры. Навокал было вельмі цёмна, таму Арвін, які бачыў у цемры прапанаваў шлях хлопцу. Эдэн жа незадаволена хмыкаў і падпарадкоўваўся. Яны ішлі ўжо даволі доўга, а з ежы застаўся адзін толькі кавалак крадзенага тыдзень назад хлеба, для пажытняга спажывання непрыгоднага.
Раптам падарожнікі пачулі прыглушаны грукат. Ён нібы ўварваўся ў іх сэрцы і запоўніў пустоту цемры. Халодны і бяздушны, ён парушыў доўгую цішыню і заклікаў ісці далей. Самым страшным бало тое, што шум гучаў ззаду і паступова прыбліжаўся да чалавека з крумкачом на плячы. Яны паскорылі крок, нават ужо пабеглі наперад, не бача шляху пад нагамі, але грукат працягваў гнацца за імі. А потым…
Зала. Вялікая. Пячорная. Зала. Прыгожая, асветленая яркім полымем агню, сапраўды вялікая, аж столь не відаць, так ён высока. Моцнае вогнішча раскладзена проста пасярэдзіне памяшкання. Сырасці не адчуваецца, як заўсёды бывае ў такіх пячорах. Побач з тым кастром стаіць мужчына. Белавалосы. Вельмі добрага целаскладу, высокі. З густымі бровамі і гордай ухмылкай. Прыгожы! І вочы — як празрыстае і пустое шкло, як лёд. Аднак знаходзіцца з ім у адной пячоры нават больш прыемна, чым небяспечна. На мужчыне няма ніякай кашулі, але яму не холадна, вогнішча тут толькі дзеля святла. Арвін адразу, як убачыў таго чалавека, пераляцеў яму на плячо і прашаптаў:
— Вось ён, Гаспадар.
— Дзякуй, Чорны, дзякуй, — адказаў чалавек, потым звярнуўся ужо да хлопца. — Прывітанне, Эдэн! Я доўга цябе чакаў! Але ж дачакаўся! Ты будзеш жыць тут, са мной. Цяпер я — і твой Гаспадар таксама, — мужчыну раптам прабрала нейкая весялосць.
— Смерць табе! — Эдэн кінуўся да яго і паспрабаваў прыдушыць ворага, але той адхіліўся і схапіў хлопца за руку.
— Чакай, сынка. Не так хутка. Спачатку я знайду сабе прыемніка. А калі ты будзеш добра сябе выхоўваць, атрымаеш шанец стаць ім.
— Бацька!? — Эдэн з здзіўленнем глядзеў на твар Гаспадара.
—А ты не заўважыў, як мы падобны? Бачыш гэты дзіўны беласнежны колер валос!? А вочы? А бровы? Дык ты і па характары мы сапраўды аднолькавыя! — пачуцці пачалі пераважаць розум, ён раззлаваўся і крычаў. — Ха-ха-ххха! Воось!
— Цішэй, хлопца перапужаеш! — шэптам папярэдзіў крумкач.
Гаспадар адпусціў юнака, у яго вачах з'явіліся слёзы. Мужчына ўпаў каленямі на каменную падлогу, закрыў твар рукамі.
— Оох, навошта… Дзіцятка моё, спачатку нам трэба разабрацца ў справах сямейных, а потым яшчэ раз паспрабуеш мяне знішчыць, добра? Я разумею, што для цябе гэта цяжка, але паслухай мяне, калі ласка, — яны стаялі адзін супраць аднаго і перыядычна кідалі грозныя погляды. Толькі падумайце, што рабіць чалавеку, бацька якога — Снежны Гаспадар?! Гэта не проста… проста… дзіўна, калі твой вораг — твой бацька!
— За што? — спакойна спытаў Эдэн. Ён усё жыццё існаваў адзін, без родных. Нават не ведаў, хто яны, ці жывы яны, што зараз з імі. Канешне, гэтае пытанне ўсплывала ў галаве даволі часта. Але хлопец і не жадаў ведаць гэтага. Калі яны кінулі яго аднаго ў гарах, каля хаты нейкага манаха, бацькі яны, ці не? І вось, на табе, сам цёмны Гаспадар…
— Твая маці была ўпэўнена, што ты — цемрашалавы вырадак, страшыдла, монстр. У мяне не атрымалася яе спыніць, але я паспеў выратаваць цябе. Лекса швырнула дзіця ўніз са скалы, тады я зрабіў сумёт, у які ты і прызямліўся. І гэта дзякуючы мне, ты тут стаіш і спрабуеш мяне знішчыць?! Цяпер, калі ты, сынок, ведаеш праўду, разумееш, што памыляўся?!
— Ты сапраўды думаеш, што я паверу ў такое трызненне? — спакойна спытаў Эдэн.
— Прабач мяне і падпарадкуйся, — цвёрда адказаў Гаспадар.
— Дык я ж нават не ведаю твайго імя, “бацечка”... А маё ты хоць памятаеш? — смяяўся хлопчык.
— А, гэтае цябе непакоіць… Я Каэль, а ты — сын мой, Эдэн’ Каэль, цяпер ты мне паверыў?
— Калі сапраўды і так, што з гэтага? Нічога не ў сілах загладзіць усё, табою зробленае!
— А ці ведаеш ты, што я зрабіў!? — зараз ужо і мужчына рагатаў ва ўсё горла.
— Ты, ты… загубіў шмат людзей, забраў іх душы, падпарадкаваў іх цела. Ты — забойца! Вось што ты зрабіў!
— Цікава, а хто цябе такім словам навучыў? Той манах? Добра, дзіцятка, добра, дарослых слухаешся… А роднага бацьку не? — Каэль дастаў аднекуль (мабыць і стварыў з дапамогай чараўніцтва) жалезны ланцуг і звязаў Эдэну рукі, так хутка, што той і міргнуць не паспеў.
— Йаагхгпх! — юнак шалёна спрабаваў выкруціцца, але безвынікова, сталь занадта крэпка скавала яго, — Няўжо ты паспеў забыць, што казаў тры хвіліны назад?! Бацёк!
— Я даю табе час, каб вырашыць, ты со мной, ці не. Пасядзіш у маёй клетцы, падумаеш. Потым скажаш.
З’явіліся два Падснежніка і павялі хлопца ў адзін з тунеляў пячоры.
— Арвін.
— Слухаю, Гаспадар.
— Дзякуй,Чорны.
Восьмая частка
Частка восьмая
— Хутка, дзе дзяўчынка! Трэба адразу пачаць яе вучыць чараўніцтву! Магчыма, мы яшчэ паспеем! — Майстар, як і дваццаць гадоў таму назад, борздзенька бегаў па хаце і размахваў рукамі. Ён мабыць, лепш за ўсіх разумеў, чым хутчэе Дара навучыцца магіі, тым больш шанец, што яго прарок не адбудзецца.
— Вось яна, пан Белазорскі! — у пакой уварвалася Варна, пхаючы перад сабою дзяўчынку.
— Дара! Я буду тваім настаўнікам, зараз жа і пачнем! — амаль што пракрычаў Вялес, жанчына адпусціла малую і раззявіла рот ад нечаканасці — Белы не браў вучняў ужо як гадоў сорак. Гэта магло азначаць толькі тое, што справа вельмі сур'ёзная, — Варнастазеліна, пакліч Летуценнік! Больш нікога сюды не прапускай. Сядай, малая, і слухай уважліва, калі ласка.
***
Кожны дзень гэтая чацвёрка праводзіла ў хаце Майстра, яны практычна не выходзілі адтуль ужо на працягу двух тыдняў, прасілі прыносіць ежу пад дзверы. Апынулася, што Дара сапраўды вельмі таленавітая да вучобы і чараўніцтва, хоць і сіла ў яе была не зусім звычайная. За гэты час яна зразумела, што нездарма Крыштальф прывёў яе сюды, у маленькае прыстанішча. Станоўчыя рэзультаты не прымусілі чакаць: моцная баявая магія, здольнасць хутка аднаўляць сілы, нават рэгенерыраваць невялікія раны, што было рэдкасцю.
Аднойчы, пасля доўгай лекцыі на тэму малейшых часціц Белы абвясціў:” Праз тыдзень абдудзецца турнір!” Пасля Дарэ патлумачылі, што гэта штогадовае спаборніцтва магаў, нават з другіх паселішчаў прыедуць людзі, таксама, дзяўчынка будзе ўдзельнічаць.
Прайшло пяць дзён, дарослыя пачалі гатавацца, рабіць пляцоўку, але Вялес працягваў заняткі з вучаніцай. Часам ёй было вельмі складана, а часам у яе атрымлівалася закляцце з першай спробы. Пан Белазорскі адпаведна дапамагаў і радаваўся поспехам. Крыштальф і астатнія дзівіліся, бо ніколі не бачылі, каб дзіця вучылася так старанна, стараліся дапамагаць.
***
Час праляцеў хутка. Ужо прышлі чараўнікі з іншых паселічш. Іх было чацвёра: два дарослых, адзін гадоў шаснаццаці, другі такога ж узросту, як і Дара. Яны жылі ў гасцявой хаце, самай маленькай. А вось і дзень спаборніцтва надышоў.
Усе сабраліся каля ганка дома Белага Майстра, чакалі яго. Урэшце ён выйшаў, папярэдне надзеўшы сваю найпрыгажэйшую мантыю і расчасаўшы доўгую бараду. Удзельнікі выстраіліся ў рад, суддзі занялі свае месцы. Пан Белазорскі пачаў гаварыць уступнае слова:
— Спадары і спадарыні! Вітаю вас на дваццаць чацьвёртым турніры Вялікага (і адзінага) Магічнага грамадства! У гэтым годзе спаборніцтва падзелена на два этапы: камандныя дуэлі і парныя бітвы. Зараз суддзі размяркуюць вас па групах. Перадаю слова галоўнаму майстру, Лоеў, прашу.
— Прывітаю! Спачатку прадстаўлю ўдзельнікаў. У нас ёсць дзве ўзроставыя катыгорыі: малодшая і дарослая. Першая пара малодшай гэта… Мялецій Тэліўчы Рыскаваты і… Цалок Менраск! Друга пара — яго Вялікасць Дэрэг Трэці і Дара… Белазорская!? Дарослая катэгорыя першая пара: Васіль Нітка і Люцень Малодшы. Другая пара: Пучок Шавыр і Люцень Старэйшы! Нашы лепшыя суддзі: Крыштальф і Варнастазеліна Белазорскія, Лоеў Летуценнік, гэта я, і Майстар Пагардас! У ўдзельнікаў ёсць тры гадзіны падрыхтавацца да камандных дуэляў.
Дзявятая частка
Частка дзявятая
Ужо праз чатыры хвіліны ўсе разышліся па парах. Дэрэг Трэці і Дара стаялі за хатай Майстра ў лесе. Шла размова:
— Каб яго качка затаптала! Як можна было размеркаваць нас ТАК?! Два ваяра ў адну каманду! — крычаў кароль.
— Цішэй, цішэй. Магчыма яны зрабілі гэта спецыяльна, каб праверыць нашы здольнасці? Трэба паказаць усім, што мы нешта можам начараваць.
— А мы можам?
— Канешне… Не ведаю… Што ты ўмееш?
— Моракі, фантомы, прывіды… Нематэрыяльнае ў асноўным. А ў цябе што?
— Магічныя хвалі: сілавыя палі, імпульсы, пераўтварэнне энергіі ў пульсары, таксама ланцугі і іншая зброя, — пералічыла дзяўчынка.
— Пакажы! — з захапленнем папрасіў Дэрэг.
Дара падняла і выставіла рукі перад сабой. Паміж імі пачаў утварацца блакітнага колеру невялікі шар. У ім перыядычна праскаквалі маланачкі. Яна павярнулася да старога дрэва і шпурнула згустак у яго. Паляцелі трэскі. Пасярод ствала з'явілася адтуліна з слядамі гару.
— Дзіўна, дзіўна, дзіўненька! Малайчына! Не дарэмна цябе сам Майстар вучыў! Так ты мабыць і Лоева Летуценніка пераможаш, — з захапленнем і ўражаннем усклікнул кароль.
— Ведаю. У мяне з’явіўся план. Ты можаш утварыць копіі мяне?
— Накшталт прывідаў? Магу. Глядзі.
Хлапец падзьмуў на руку, потым правёў ёй па крузе. У паветры замільгалі яркія крупінкі пылу. Раз за разам яны сустракаліся, потым аб’ядналіся, павялічваліся, зноў ляцелі і зноў сустракаліся. Паступова і ўтварылася нешта вельмі падобнае на дзяўчынку. Копія мела аднолькавы да малой выгляд, рухалась сама, усё нібы разумела, але было ў гэтым штосьці халоднае. Думкі, пачуцці. Не жывыя, а атрыманыя праз кантроль. Прастая лялечка ў руках невялікага чараўніка з вялікім тытулам. Белы расказваў, што ў кожнага чарадзея ёсць свой стыль магіі. Найчасцей ён адлюстроўвае рысы характару, звычкі, нейкія адметнасці чалавека. Нескладана было здагадацца, Дэрэг, які быў каралём, любіў кантраляваць людзей, даваць ім розныя загады. А вось яна, Дара, была ўпартай і бойкай, таксама смелай і стойкай, нават мужнай, як казаў Крыштальф.
— А да чарадзейства гэты прывід здольны? — спытала дзяўчынка.
— Канешне. Я змагу паўтарыць твае закляцці, калі даведаюся, што трэба рабіць, — адказала копія.
— Дык я павінна цябе навучыць?!
— Так.
— Ваша вялікасць Дэрэг трэці, ствары яшчэ такіх штук пяць! Калі ласка!
— Добра, — каля іх з'явіліся новыя копіі.
***
Крок. Крок. Схаваўся за дрэва. Перачакаў. Крок-крок. Яшчэ два крока. З-за моцнага ветру белыя густыя валасы пападалі ў твар, перашкаджалі сочке. Цемрашалавы хлапчук. Хоць на хвіліну адыдзі, пачвара! Добра, сам напрасіўся…
Крок. Хуткія крокі. Ужо бяжыць, вандроўнік, забойца?.. Падснежнік. Адзін з іх, але ён асаблівы. Ён — мой сын, Эдэн. Я веру цябе, малец. Толькі таму, што ты мне падпарадкуешся. Я чую твае думкі, дарэмныя крыкі аб надзеі і вызваленні. Малы вырадак. Малы… любімы… вырадак. Я што, раву? І праўда, гэта ледзяныя слёзы?
Не, братка. Гэта — гульня ў захоп свету. Чаму? А проста мне так захацелася, братка. Людзі не вартыя жыцця. А я? Я не чалавек, ужо не чалавек. Хто я? Я монстр, лепшый на зямлі. Як весела! Ха-ха-ххха… больш не магу! Як весела!.. Маленькая дзяўчынка! Яна зараз засталася ў адзіноце! Не магу паняць: чаму яна была там, чаму каменьчык пра яе расказаў? Магчыма, лёс не змяніць. Так думаюць слабыя і старыя, як Майстар, пан Белазорскі, сам “вялікі” Белы. Хы-хы. Сівы баравічок. Што ён сапраўды ўмее!? Не больш, чым я, гэта зразумела, братка. Ну ляці, паглядзі, як ён там, Чорны.
Спасибо за чтение
Вернуться к книге
